Карэн Карпентэр
Карэн Карпентэр | |
---|---|
англ.: Karen Anne Carpenter | |
![]() | |
Род дзейнасці | спявачка, джазвумен, барабаншчык |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1950[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1983[1][2][…] (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Harold Bertram Carpenter[d][4] |
Маці | Agnes Reuwer Tatum[d][4] |
Альма-матар | |
Член у | |
Сайт | richardandkarencarpenter.com |
![]() |
Карэн Эн Карпентэр (англ.: Karen Anne Carpenter; 2 сакавіка 1950 года — 4 лютага 1983 года) — амерыканская спявачка і барабаншчыца. З 1969 года да сваёй смерці была ўдзельніцай групы The Carpenters, заснаванай ёю разам з братам Рычардам.
З 1970 па 1984 гады 17 сінглаў гурта патрапілі ў амерыканскі хіт-парад Top 20 Hits. Carpenters маюць 10 «залатых» сінглаў, дзевяць «залатых» альбомаў, шэсць «мультыплацінавых» альбомаў. Яны тройчы станавіліся ўладальнікамі прэміі Грэмі. На сённяшні дзень прададзена звыш 100 млн запісаў групы.
З 1967 года Карэн пачала сядзець на дыетах і да 1975 года моцна схуднела.[5] 4 лютага 1983 года Карэн стала дрэнна з сэрцам у доме бацькоў. Яна была дастаўлена ў бальніцу, дзе памерла праз 20 хвілін. Прычынай смерці была названая сардэчная недастатковасць, выкліканая анарэксіяй.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Karen Carpenter // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Karen Carpenter // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ Randy L. Schmidt, Dionne Warwick Little Girl Blue: The Life of Karen Carpenter
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карэн Карпентэр
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Карен Карпентер на сайце kinokoisk.ru (руск.)