Карэн Уленбек
| Карэн Уленбек | |
|---|---|
| англ.: Karen Uhlenbeck | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Karen Keskulla |
| Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта, матэматык |
| Дата нараджэння | 24 жніўня 1942[1][2][…] (84 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Ольке Уленбек[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі |
стыпендыя Мак-Артура (1983) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) Абелеўская прэмія (21 мая 2019) грант Гугенхайма (2001) Нётэраўская лекцыя[d] (1988) ганаровы доктар[d] (2000) |
Карэн Кескала Уленбек (англ.: Karen Keskulla Uhlenbeck, нар. 24 жніўня 1942, Кліўленд) — амерыканскі матэматык, ганаровы прафесар матэматыкі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне. Лаўрэат Абелеўскай прэміі за 2019 год, першая жанчына, якая атрымала гэтую прэмію. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1986), удастоена Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (2000), а таксама Прэміі Стыла за плённы ўклад у даследаванні (2007). Нётэраўскі чытальнік (1988).
З 1987 года выкладала ў Тэхаскім універсітэце ў Осціне, дзе ўзначальвала кафедру матэматыкі і наладзіла цеснае супрацоўніцтва з нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы Стывенам Вайнбергам. У 1990 годзе яна стала другой жанчынай у гісторыі, якой была даверана пленарная лекцыя на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў (пасля Эмі Нётэр, якая атрымала гэтае права ў 1932 годзе).
У 1991 годзе Уленбек разам з матэматыкамі Гербертам Клеменсам і Данам Фрыдам стала сузаснавальніцай Park City Mathematics Institute (PCMI). У 2000 годзе яна была ўдастоена Нацыянальнага навуковага медаля ЗША, а ў 2007 годзе — Прэміі Стыла за асноўны ўклад у даследаванні ад Амерыканскага матэматычнага таварыства — гэтай узнагародай былі адзначаны дзве яе працы па аналітычных аспектах калібровачнай інварыянтнасці, выдадзеныя ў 1982 годзе. З 2008 года Уленбек — ганаровы член Лонданскага матэматычнага таварыства. У 2019 годзе Карэн Уленбек стала першай жанчынай, ганараванай Абелеўскай прэміяй.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Karen Keskulla Uhlenbeck // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 17 кастрычніка 2026.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 http://celebratio.org/Uhlenbeck_K/article/541/ Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ https://www.princeton.edu/news/2019/03/19/uhlenbeck-receives-abel-prize-geometric-analysis Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ www.nasonline.org Праверана 25 лютага 2018.
- ↑ https://www.amacad.org/person/karen-keskulla-uhlenbeck Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ https://awm-math.org/awards/awm-fellows/2020-awm-fellows/ Праверана 5 снежня 2022.
- Асобы
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Кліўлендзе
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Брандэйскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты Абелеўскай прэміі
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Дактары філасофіі
- Жанчыны-матэматыкі