Касавокасць
Касавокасць | |
---|---|
![]() Пры касавокасці вока не могуць быць накіраваны ў адну і тую ж кропку ў прасторы. | |
МКХ-11 | 9C80 |
МКХ-10 | H49. — H50. |
МКХ-10-КМ | H50.8 і H50.89 |
МКХ-9 | 378 |
МКХ-9-КМ | 378.7[1][2] і 378.40[2] |
OMIM | 185100 |
DiseasesDB | 29577 |
MedlinePlus | 001004 |
MeSH | D013285 |
![]() |
Касавокасць — стан вачэй, пры якім зрокавая лінія аднаго вока адхіляецца ад сумеснай кропкі фіксацыі (у бок носа — сыходная касавокасць, да скроні — разыходная касавокасць, радзей уверх ці ўніз). Касавокасць прыводзіць да страты бінакулярнага зроку.
Віды касавокасці
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць садружную і паралітычную касавокасць.
Пры садружнай касавокасці захоўваецца поўны аб'ём рухаў вочнага яблыка, вугал касавокасці пастаянны, дваенне адсутнічае. Бывае ад паніжэння зроку аднаго вока, анамалій рэфракцыі, ад парушэння акамадацыі і канвергенцыі, функцыям слабасці мышцаў вока, спадчыннай схільнасці да касавокасці. Часта пры касавокасці ўзнікае паніжэнне зроку ці слепата на адно вока.
Пры паралітычнай касавокасці абмежаваны ці адсутнічае рух вочных мышцаў, назіраецца дваенне адлюстравання (дыплапія), змена вугла касавокасці. Бывае ад паралічу або парэзу вочных мышцаў пры інфекцыйных хваробах і хваробах нервовай сістэмы.
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пры садружнай касавокасці — акуляры, спецыяльныя практыкаванні, хірургічнае лячэнне; пры паралітычнай — ліквідацыя асноўнай хваробы, хірургічнае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касавокасць. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касавокасць
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.