Перайсці да зместу

Касач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касач

Iris germanica
тыпавы від рода Касач
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Iris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43191
NCBI  26378
EOL  6074
GRIN  t:123
IPNI  20384-1

Касач[1] (Iris) — род шматгадовых карэнішчавых раслін сямейства Касачовыя. Касачы сустракаюцца на ўсіх кантынентах. Род налічвае каля 800 відаў з найбагацейшай разнастайнасцю формаў і адценняў. За гэта ён і атрымаў сваю назву (грэч. ἶρῐς — вясёлка).

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
1. Касач сібірскі (Iris sibirica)]]
2. Iris graminea

Сцёблы — адзіночныя або пучкамі, простыя ці галінастыя.

Лісце — плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла.

Каранёвая сістэма размешчана ў верхнім ворным пласце.

Кветкі — адзіночныя або ў суквеццях, у асобных відаў злёгку духмяныя. Кветкі касач вельмі своеасаблівыя: у іх няма чашалісцікаў і пялёсткаў. Форма кветкі блізкая па будове да архідэі. Калякветнік — трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі касачы квітнеюць з канца мая і да ліпеня.

Касачы адрозніваюцца высокай зімаўстойлівасцю, да глебы непатрабавальныя, але не пераносяць моцна ўвільготненай глебы, таму іх лепш высаджваць на схілах. Кветкі вырошчваюць на адным месцы да сямі гадоў.

Шырока ўжываецца ў парфумерыі, у асноўным для стварэння пудравых водараў[2].

Геаграфія роду

[правіць | правіць зыходнік]

Арэал роду Iris ахоплівае рэгіёны Паўночнага паўшар’я з умераным і субтрапічным кліматам. На поўначы яны распаўсюджаныя амаль да 70° паўночнай шыраты (у Паўночна-Усходняй Азіі і на Алясцы), на поўдні — ад 30° паўночнай шыраты, амаль да тропікаў (правінцыя Гуандун у Кітаі). Найбольшая колькасць відаў прыпадае на краіны Міжземнамор’я, Паўднёва-Заходнюю і Сярэднюю Азію.

У дзікай прыродзе Беларусі 3 віды[3]:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Духи с запахом пудры - Лучшие пудровые парфюмы с фото - Описания духов с ароматом пудры - Пудровая парфюмерия.. duhipudra.ru. Праверана 23 чэрвеня 2025.
  3. База Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 13 студзеня 2012.
  • Бурава Э. А. Касач // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 510—511.
  • Касатик — род Iris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)