Касачы (карціна ван Гога)
| | ||
| Вінцэнт ван Гог | ||
| Касачы. 1889 | ||
| Les Iris | ||
| Матэрыял | Палатно | |
|---|---|---|
| Тэхніка | алей | |
| Памеры | 71 × 93 см | |
| Музей Геці, Лос-Анджэлес | ||
| (інв. 90.PA.20) | ||
«Касачы» (фр.: Les Iris) — карціна нідэрландскага жывапісца Вінцэнта ван Гога. «Касачы» былі напісаны мастаком у той час, калі ён жыў у лякарні Святога Паўла Маўзалійскага паблізу Сен-Рэмі-дэ-Праванс, за год да сваёй смерці ў 1890 годзе.
У карціне адсутнічае высокая напружанасць, якая праяўляецца ў яго наступных працах. Ён назваў карціну «громаадвод для маёй хваробы», бо ён адчуваў, што можа стрымліваць сваю хваробу, працягваючы пісаць. У карціне прасочваецца ўплыў японскіх гравюр укіе-э, як і ў іншых працах Ван Гога. Гэта падабенства выяўляецца ў падкрэсленні контураў аб'ектаў, незвычайных ракурсах, наяўнасці дэталёва прамаляваных фрагментаў і фрагментаў, залітых суцэльным колерам, які не адпаведае рэальнасці.
Правенанс
[правіць | правіць зыходнік]Першым уладальнікам палатна быў французскі мастацтвазнаўца і анархіст Актай Мірбо, які заплаціў за палатно 300 франкаў. У 1987 годзе «Касачы» сталі самай дарагой карцінай, усталяваўшы рэкорд, які пратрымаўся на працягу двух з паловай гадоў[1], у той час карціна была прададзеная за 53.900.000 долараў Алану Бонду, але ў яго не было дастаткова грошай, каб завяршыць здзелку. «Касачы» былі перапрададзены ў 1990 годзе музею Геці ў Лос-Анджэлесе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 15 мая 1990 года на аўкцыёне Крысціс «Партрэт доктара Гашэ» быў прададзены за 82,5 мільёнаў долараў.