Каска-дэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каска-дэна
(Kaska Dena)
Фота 1945 г.
Агульная колькасць 1435 (2016 г.)
Рэгіёны пражывання Канада
Мова каска
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тальтан, тагіш

Каска-дэна (саманазва Kaska Dena) — атабаскі народ, карэнныя жыхары паўночнага захаду Канады. Агульная колькасць (2016 г.) - 1 435 чал.

Каска-дэна насяляюць горны рэгіён на паўднёвым усходзе канадскай тэрыторыі Юкан і поўначы правінцыі Брытанская Калумбія. У мінулым вылучалася 5 тэрытарыяльных груп:

  • Tu'tcogotena
  • Ki stagotena
  • Espatodena
  • Naatitu a gotena
  • Tse lona

Усе яны падзяляліся на фратрыі ваўка і крумкача, што мелі пераважна рытуальную функцыю. Галоўнай сацыяльнай адзінкай здаўна з'яўлялася пашыраная сям'я на чале мужчыны-паляўнічага. Да прыходу еўрапейцаў галоўнымі заняткамі былі паляванне на ласёў і карыбу, рыбалоўства і збіральніцтва. З 1820 г. былі ўцягнуты ў футравы гандаль з еўрапейцамі. Сем'і сезонна вандравалі па пэўных тэрыторыях. Жылі ў часовых паўзямлянкавых вігвамах. Іх будавалі жанчыны.

У нашы дні вылучаюцца 4 аўтаномныя аб'яднанні каска-дэна, кожная з якіх мае статус «першаснай нацыі». Для каардынацыі супольнасці створана Рада Каска-Дэна.

Каска-дэна збераглі вусны фальклор і музычную спадчыну. У XX ст. большасць вернікаў прынялі каталіцызм. Захаваліся толькі некаторыя рысы традыцыйных анімістычных вераванняў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]