Касмічнае права
Касмічнае права — сукупнасць юрыдычных прынцыпаў і норм, якія рэгулююць адносіны паміж дзяржавамі ў працэсе даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы і нябесных цел і вызначаюць іх прававы рэжым. Засноўваецца на агульных міжнародна-прававых прынцыпах, уключаючы прынцыпы Статута ААН.
Асноўны дакумент у галіне касмічнага права — Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, у т.л. Месяца і іншых нябесных цел (1967). Прадугледжвае свабоду даследавання касмічнай прасторы і нябесных цел, мірнага выкарыстання Месяца і іншых нябесных цел, іх поўную дэмілітарызацыю.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- International Institute of Space Law
- International Space Law at the United Nations Office for Outer Space Affairs website
- Rose, Neil. Can you buy an acre of the Moon? , The Times (13 жніўня 2009).
- http://spaceandtelecomlaw.unl.edu