Касмічная адысея 2001 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касмічная адысея 2001 годаM:
англ.: 2001: A Space Odyssey
Постар фільма
Жанр space adventure film[d], прыгодніцкі фільм[8], трылер[d][9], экранізацыя літаратурнага твору[d], фільм-містэрыя[d][10], эпічны фільм[d], кінафантастыка і трылер
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer
Працягласць 143 хв.
Бюджэт 10 500 000 $
Зборы 190 700 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 2 красавіка 1968[1][2][…], 3 красавіка 1968[4][5], 11 красавіка 1968, 10 мая 1968, 12 мая 1968, 26 ліпеня 1968, 27 жніўня 1968[6] і 11 верасня 1968[7]
Наступны фільм 2010: The Year We Make Contact[d]
IMDb tt0062622

«Касмічная адысея 2001 года» (англ.: 2001: A Space Odyssey; варыянт перакладу — «2001 год: касмічная адысея») — культавы[16][17] навукова-фантастычны фільм Стэнлі Кубрыка 1968 года, які стаў вяхой у развіцці кінафантастыкі і сусветнага кінематографа ў цэлым. У аснову фільма лягло апавяданне Артура Кларка «Вартавы», якое было апублікавана ў 1951 годзе. Кларк распрацаваў сцэнарый разам з Кубрыкам яшчэ да напісання рамана «2001: Касмічная адысея», які выйшаў у свет адразу пасля фільма.

Карціна распавядае пра серыю сустрэч людзей з метафарычнымі чорнымі маналітамі, якія, відаць, уплываюць на ход чалавечай эвалюцыі. Першая — адбылася на зары гісторыі. Другі раз людзі знаходзяць маналіт на Месяцы ў эпоху асваення чалавекам калязямной прасторы. Маналіт выпускае магутнае выпраменьванне ў бок Юпітэра, і тады, у пошуках трэцяга маналіта, было вырашана адправіць туды экспедыцыю, якой камандуюць астранаўт Дейв Боўмен (Кір Дулі) і Фрэнк Пул (Гары Локвуд), а таксама звышразумны камп’ютар HAL 9000, які мае амаль поўны кантроль над караблём.

У 1991 годзе стужка была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.[18] Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, гэта лепшы навукова-фантастычны фільм у гісторыі Галівуда[19], а па версіі міжнародных кінакрытыкаў — і ва ўсёй гісторыі сусветнага кіно.[20] Падчас апытання 358 кінарэжысёраў у 2012 годзе больш галасоў, чым за «Касмічную адысею», было пададзена толькі за «Такійскую аповесць» Адзу[21].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://blog.chron.com/40yearsafter/2008/07/taking-a-broad-look-at-cinerama/
  2. http://www.epdrama.org/movie/2001-A-Space-Odyssey/2001:-A-Space-Odyssey/page/3/
  3. http://www.epdrama.org/movie/2001-A-Space-Odyssey/2001:-A-Space-Odyssey/page/4/
  4. http://www.imdb.com/title/tt0062622/releaseinfo?ref_=tt_ov_inf
  5. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=2001.htm
  6. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=15748&type=MOVIE&iv=Basic
  7. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  8. http://www.nytimes.com/movies/movie/169/2001-A-Space-Odyssey/overview
  9. http://www.rogerebert.com/reviews/great-movie-2001-a-space-odyssey-1968
  10. (unspecified title) Праверана 28 мая 2019.
  11. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  12. http://flickfacts.com/movie/179/2001-a-space-odyssey
  13. https://wondersinthedark.wordpress.com/2009/05/15/2001-a-space-odyssey-no-13/
  14. 14,0 14,1 British Film Institute — 1933. Праверана 26 кастрычніка 2020.
  15. 15,0 15,1 The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 26 кастрычніка 2020.
  16. Thomas R. Whissen. Classic cult fiction. — Greenwood Press, 1992. — ISBN 9780313265501
  17. Carrol L. Fry. From Technology to Transcendence: Humanity’s Evolutionary Journey in 2001: A Space Odyssey // Extrapolation, 44 (Fall, 2003), pp. 331—343.
  18. National Film Registry. National Film Registry (National Film Preservation Board, Library of Congress). Праверана 26 лістапада 2011.
  19. Top 10 sci-fi AFI: 10 Top 10 > Sci-fi
  20. The Top 50 Greatest Films of All Time | British Film Institute
  21. http://www.telegraph.co.uk/culture/film/film-news/9444975/Is-Vertigo-really-the-greatest-film-of-all-time.html

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]