Перайсці да зместу

Касоўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Касоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼17 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовыя індэксы
231309
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236813031
Касоўшчына (Беларусь)
Касоўшчына
Касоўшчына


Касоўшчына (Гродзенская вобласць)
Касоўшчына
Касоўшчына


Мапа

Касо́ўшчына[1] (трансліт.: Kasoŭščyna, руск.: Косовщина) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

У гэтым рэгіёне фіксаваліся воранаўскае прозвішча Касоўскі, жалудоцкае Касовіч.[2] Ёсць літоўскае Kasaitis, латышскія Kass, Kāsis.[3] Аснова Kas- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах[4].

З іншага боку, В. Жучкевіч звязваў назвы тыпу Косіна, Косаўка са словамі каса, касы[5].

Фальварак і вёска Косаўшчына згадваюцца ў вопісе парафій Лідскага дэканата 1784 года[6], уласнасць Юзафа Мікалая Нарбута, харунжага лідскага.

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсавета[7].

ГодКолькасць
1999 63
2009 39
2019 17

За 1,5 км на захад ад вёскі, каля дарогі ў в. Калдобы размешчаны курганны могільнік. Налічвае 13 круглых насыпаў дыяметрам 6—14 м, вышынёй 0,5 — 1,2 м. Каля падножжа асобных курганоў прасочваюцца аплыўшыя раўкі. Месцамі на паверхні насыпаў маюцца каменныя вымасткі. Амаль усе насыпы абкладзены камянямі.

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Касо́ўшчызна
  2. ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSYL-D?i=660&cat=2325460 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L924-2Q?i=358&cat=2325460
  3. ↑ https://pavardes.lki.lt/?pv=6f32af7a15ceddde126336207a6fca6a https://uzvardi.lv/surname/685782 https://uzvardi.lv/surname/830038
  4. ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 101.
  5. ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 178.
  6. ↑ pawet.net
  7. ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области