Каста Хетагураў
Каста Хетагураў | |
---|---|
ас.: Хетӕгкаты Къоста | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 (15) кастрычніка 1859 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка (1 красавіка) 1906 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, скульптар, пісьменнік, мастак, асветнік, празаік, драматург, публіцыст |
Жанр | драма, паэзія і проза |
Мова твораў | руская |
![]() |
Каста (Канстанцін Леванавіч) Хетагураў (ас.: Хетæгкаты Леуаны фырт Къоста; 15 кастрычніка 1859, сяло Нар, Паўночная Асеція — 1 красавіка 1906) — асецінскі пісьменнік, мастак; заснавальнік асецінскай літаратуры і літаратурнай мовы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1881-85). Пісаў на асецінскай і рускай мовах. Зборнікі «Вершы» (1895, на рускай мове) і «Асецінская ліра» (1899, на асецінскай мове) адыгралі вялікую ролю ў развіцці асецінскай літаратуры. Сацыяльныя праблемы ўзнімаў у псіхалагічных апавяданнях («Паляванне на тураў», 1893). Гісторыі роднага народа прысвяціў этнаграфічны нарыс «Асоба» (1894). Аўтар паэм на рускай мове «Фаціма» (1889), «Перад судом», «Каму жывецца весела» (абедзве 1893), п’ес, публіцыстычных артыкулаў. Заснавальнік рэалістычнага жывапісу Паўночнай Асеціі (жанравыя карціны, партрэты, пейзажы Каўказа). На беларускую мову яго творы пераклалі Генадзь Кляўко і Юрась Свірка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).