Кастрычніцкая вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастрычніцкая вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі раён
Працягласць 1,3 км[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Першамайская
Паркі Ляхаўскі сквер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кастрычніцкая вуліца (руск.: Октябрьская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца як Ляхаўская, па назве прадмесця Ляхаўка, у якім пралягала[2], яшчэ ў XVI стагоддзі як сухапутная дарога, якая праходзіць каля Свіслачы. З 1804 года вуліца называлася Ніжне-Ляхаўскай (адной з некалькіх). У савецкія часы кароткі час насіла імя Лекерта, потым перайменавана ў вуліцу Варашылава, у час нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. — У Лукавіне (in der Scleife) вуліца[3], пасля вайны вернута савецкая назва. У 1961 годзе перайменавана ў Кастрычніцкую[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна вуліца адносілася да Ляхаўскага прадмесця, якое праз зручнае размяшчэнне на беразе Свіслачы ў канцы XIX стагоддзя пачало шчыльна забудоўвацца прамысловымі прадпрыемствамі. За два дзясяткі гадоў тут з’явілася некалькі гарбарань, вінны склад, дрожджава-вінакурны завод, чыгуналіцейны завод «Гігант», якія і склалі індустрыяльны воблік ваколіцы[5].

4 чэрвеня 1893 года браты Самуіл і Файвіш Ракаўшчыкі арганізавалі паўсаматужную вытворчасць спірту і пякарскіх дрожджаў, а праз пару гадоў узвялі вінакурны завод (№ 14). Спачатку на прадпрыемстве працавалі не больш за дваццаць чалавек. На няцотным боку вуліцы ў 1895 годзе размяшчаліся гарбарныя майстэрскія Рубіна, Сальмана, Гольтберга, Дэна і Імпрата. У той час адсутнічалі вентыляцыя, электрычнасць, а для адводу сцёкавых вод выкарыстоўвалася выкапаная ў двары студня[6].

Завод «Гігант», на якім працавалі ўсяго 12 чалавек, у 1907—1908 гг. размяшчаўся ў драўляным будынку, які стаяў на месцы самага старога корпуса сённяшняга Мінскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (№ 16). У чыгунна-ліцейным і металаапрацоўчым цэхах выраблялі сельскагаспадарчае і хатняе начынне. Ужо да 1910 годзе на вінакураным заводзе братоў Ракаўшчыкоў налічвалася каля 150 рабочых месцаў. Прадпрыемства, абсталяванае найноўшым тэхнічным абсталяваннем, выпускала прадукцыю высокай якасці. Этыкетка з выявай раку і надпісам «Бр. Раковщикъ» стала паказчыкам якасці прадукта. Праз пару гадоў пасля адкрыцця заводу браты сталі пастаўляць прадукцыю для імператарскага двара[6].

У 1912 годзе «Гігант» рэканструявалі і пераназвалі ў «Энергію». На абноўленым прадпрыемстве адлівалі агароджы, помнікі, дэталі машын. У 1913 годзе завод згарэў, яго аднаўленне працягвалася да 1921 года. На месцы драўлянага будынка быў узведзены цагляны, станкі былі завезены з Каломенскага і Тульскага заводаў, нанята больш за 100 рабочых. У той час прадпрыемства лічылася найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі[6].

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вінакураны завод братоў Ракаўшчыкоў нацыяналізавалі . Пачынаючы з 1917 года яго не разоў пераназывалі ў гарэлкавы, спірта-гарэлкавы, лікёра-гарэлкавы[6].

У савецкія часы прадпрыемствы ўзбуйнілі[5]. Толькі каля 1927 года на гарбарным прадпрыемстве (№ 25) з’явілася машынная зала, гарбарная сыравіна і хромавая вытворчасць. У гэтым жа годзе завод атрымаў назву «Бальшавік». Вытворчасць перапынілася толькі на час Вялікай Айчыннай вайны, затым была адноўлена[6]. У 1930 годзе «Энергія» перайменавана ў завод імя Клімента Варашылава. У 1933 годзе па ініцыятыве рабочых заводаў імя Варашылава і «Бальшавік» на вуліцы было пабудавана разваротнае кольца трамвая[6].

У 1958—1959 гадах да гарэлкавы завода яго далучылі вінны і дражджавы заводы, пасля чаго ён атрымаў назву Дрожджа-вінны камбінат, сёння вядома як ААТ «Дражджавы камбінат»[6]. У 1961 годзе завод імя Варашылава перайменаваны ў Мінскі завод Кастрычніцкай рэвалюцыі (МЗКР). У 1988 годзе завод «Бальшавік» па рашэнні ўлад прадпрыемства быў перанесены ў вёску Гатава Мінскага раёна[6].

Пасля развалу СССР абароты вытворчасці рэзка знізіліся[5].

На пачатку 2000-х вуліца прываблівала мінскіх тусоўшчыкаў у клуб NC, які пасля закрыцця хутка набыў культавы статус[7][5].

У 2011 годзе адкрылася кавярня NewTon Fashion Art Buffet з арт-галерэяй і крамай з дызайнерскім адзеннем. Пасля Newton закрыўся, адкрылі «Хуліган», насупраць — кругласутачную «Лаўку». У 2014-м прайшла першая Vulica Brasil, тым жа летам афтэрпаці FSP сабрала каля 1500 чалавек на вулічнай вечарыне[5].

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Будынкі № 23-25

Вуліца пачынаецца на скрыжаванні з вуліцай Ульянаўскай і заканчваецца на скрыжаванні з вуліцай Леніна.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Студгарадок Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

На Кастрычніцкай вуліцы размешчаны студэнцкі гарадок Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, КЗ «Мінск», ААТ «Мінск Крышталь», ААТ «МЗКР», ААТ «Дражджавы камбінат» і іншыя прадпрыемствы.

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 5 — Канцэртная зала «Мінск». З тыльнага боку будынка месціцца кніжны кірмаш «У поющих фонтанов», побач — караоке-клуб Burlesque[5], папулярны сярод ЛГБТ-супольнасці[8]. Вакол яшчэ тры рэстараны — «Родны кут», «Три мушкетера» і «Я ж тебе говорил!..» у аранжарэі насупраць увахода ў канцэртную залу[5].
Будынак былога вінакурнага завода
Кафэ ENZO уначы
  • № 23 — у будынку размешчаны ўстановы грамадскага харчавання «Лаўка» (працуе кругласутачна), «ДЭПО», ENZO, бар Stirlitz[5].
  • № 23а — Platforma, крэатыўны хаб з офісамі брэндынгавай кампаніі Public Group, рэкламнага агенцтва GetBob, адукацыйнай прасторай .PUNKT і кветкавым салонам Birdie Shop[5].
Будынак № 25
  • № 25 — у будынку размяшчаюцца дызайн-студыя Gifter, майстэрня друку Papera Press і друкарня «Донарит»[5].

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 2 — 13-павярховы інтэрнат БДУ № 4[9].
  • № 4 — корпус адміністрацыі студэнцкага гарадка БДУ, студэнцкая сталовая, Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі (ФДА), інтэрнат № 5[9].
  • № 6 — чатырохпавярховы будынак з гастраномам.
  • № 6 — чатырохпавярховы будынак.
  • № 8а — Спартыўны комплекс БДУ «Універсітэцкі» (стадыён, спартзалы, басейн)[9].
  • № 10 — Інтэрнат БДУ № 6[9] з невялікай сталовай[5].
  • № 10а — Інтэрнат БДУ № 7[9].
  • № 14 — будынак былога дражджавога завода (1891) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000060шыфр 713Г000060
Будынак № 16
Будынак былога металаапрацоўчага завода
  • № 16 — будынак былога металаапрацоўчага завода (1907). У будынку размешчаны бар «Хулиган», клубны цэнтр вуліцы, а часам і ўсяго горада. Частку будынка займае галерэя «ЦЭХ», якая ладзіць на другім паверсе выставы, адукацыйныя праекты, творчыя сустрэчы, лекцыі, а ўнізе, у ангары, якім ён карыстаецца разам з «Хуліганам», праходзяць буйныя фестывалі, кірмашы, месячнікі фота, тэхна-рэйвы, Таксама ў будынку размешчана трэнажорная зала Moby Dick ў лофт-стылі, створаная музыкантамі з гуртоў BRUTTO, Morfe’, «Егор Забелов трио» і H.A. Quartet. Працуе закусачная Ultra Bar[5].
У час беларуска-бразільскага фестывалю стрыт-арту Vulica Brasil на будынку з’явіліся агромністыя, у чатыры паверхі, муралы: выява гусляра з карагодам (аўтар Cowek), Фрыда Кала з Ван Гогам і жырафамі (Rogerio Fernandes) і партрэт Чапскага (Izum)[5]. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000062шыфр 713Г000062.
  • № 16а — У будынку размешчаны хаб MZOR, які аб’ядноўвае пад адным дахам арганізацыйную прастору для мерапрыемстваў Event Space, рэкламнае агенства PRKvadrat, фотастудыі Diva Studio, White Star і «Фот. Граф» і каворкінг «Станкі і інструмент». Побач знаходзіцца кавярня Kitchen Coffee Roasters. Перыядычна праходзяць прагляды кіно і спартыўныя трансляцыі на свежым паветры, а таксама невялічкія «MZOR-пікнікі»[5].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па вуліцы быў арганізаваны трамвайны рух па маршруце № 2. Запатрабаваны ў XX стагоддзі маршрут пазней стаў непапулярным, яго праца ў пачатку XXI стагоддзя арганізоўвалася толькі па буднях у часы пік[6]. У 2018 годзе, пасля таго як падчас рэканструкцыі былі разабраныя рэйкі на мосце цераз Свіслач, трамвайны рух быў спынены.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]