Кастусь Калеснікаў
Кастусь Калеснікаў | |
---|---|
Кастусь Калеснікаў у складзе IQ48 на «Басовішчы», 2007 год | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1971 |
Краіна | Беларусь, Польшча |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, спявак |
Гады актыўнасці | 1993-па сённяшні дзень |
Інструменты | Бас-гітара |
Жанры | Рок |
Калектывы | Hasta La Fillsta, IQ48, žygimont VAZA |
Лэйблы | BMAgroup |
Кастусь Калеснікаў (Kastuś Kaleśnikau, нарадзіўся 15 верасня 1971 года) — беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA. Скончыў Інстытут фізкультуры (цяпер БДУФК). Майстар спорту па фехтаванні. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе, потым — у медычнай вучэльні. Жанаты, мае аднаго дзіцёнка[1]. З 1996 па кастрычнік 1998 быў у складзе гурта Hasta La Fillsta[2]. У складзе Hasta La Fillsta стаў лаўрэатам фестываля альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які праводзіўся фондам Джорджа Сораса. Удзельнічаў у запісу альбомаў IQ48 «Вар’яты» (2005), «Героі!» (2008). У 2002 годзе прыйшоў у гурт «žygimont VAZA»[3], з якім яшчэ ў 1993 годзе запісаў песню «Klatva» для першага альбома «Šyba 48». У складзе гурта «žygimont VAZA» скончыў запіс альбома «Kajin» (2004) і «Distortion» (2007)[4]. Ад 2008 года таксама быў у складзе гурта The Silicon. Увесну 2009 года сышоў з гурта IQ48 і пераехаў у Польшчу.
Зноскі
- ↑ Костя Колесников . Леприконсы (29 мая 2017).
- ↑ HLF Музыканты (руск.). Hasta La Fillsta. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2010. Праверана 16 студзеня 2022.
- ↑ Гісторыя гурта žygimont VAZA(недаступная спасылка). žygimont VAZA official website. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2008. Праверана 16 студзеня 2022.
- ↑ Žygimont Vaza "Distortion" (+аўдыё) . Experty.by (6 снежня 2008).