Кастэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кастэль — замак рэгулярнай формы з абарончымі сценамі, элементамі якога могуць быць сцены, фланкіруючыя вежы, жылыя пабудовы па перыметры сценаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Абарончыя збудаванні рэгулярнай формы вядуць сваю гісторыю яшчэ з часоў Рымскай імперыі. У далейшым яны былі запазычаны арабскай фартыфікацыйнай навукай, і праз крыжовыя паходы трапілі назад у Еўропу.

Рэгулярныя замкі ў ВКЛ паўсталі пад моцным нямецкім культурным уплыву праз Тэўтонскі ордэн. Так званыя Штаўфэнаўскія кастэлі, што былі распаўсюджаны на нямецкамоўных тэрыторыях, а таксама ў падначаленай Штаўфэнам Паўднёвай Італіі мелі слаба выступаючыя вежы. Фланкіруючыя вежы у нямецкіх кастэлях былі першапачаткова непапулярныя, у той час як для кастэляў французскага тыпу, распаўсюджанага ў Францыі, Англіі і памежных да іх рэгіёнах, паўкруглыя ці круглыя фланкіруючыя вежы былі абавязковымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]