Касцюковічы
Горад
Касцюковічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Касцюко́вічы[2] (афіц. транс.: Kasciukovičy) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Касцюковіцкага раёна, на рацэ Жадунька. За 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі Крычаў—Унеча (Расія), вузел аўтадарог на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж (Расія). Насельніцтва 15 855 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца з канца XVI ст. як дзяржаўнае ўладанне ў Крычаўскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні (з 1796 года). У 1886 года цэнтр воласці. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 г. у складзе БССР, цэнтр Касцюковіцкага раёна. З 1938 года горад.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XXI стагоддзе: 2006 — 15,6 тыс. чал.; 2015 — 15 887 чал.[3]; 2016 — 15 850 чал.[4]; 2017 — 15 855 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў (Беларускі цэментны завод), харчовай прамысловасці. Льнозавод. 2 гасцініцы.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Касцюковіцкі краязнаўчы музей.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Выдатныя жыхары і ўражэнцы[правіць | правіць зыходнік]
- Зяма Раманавіч Півавараў (1910—1937) — паэт, перакладчык, публіцыст
- Самуіл Барысавіч Кормер (1922—1982) — Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
- Марыя Генадзеўна Дабужская (нар. 1920) — беларускі архітэктар.
- Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка (нар. 1967) — беларускі спецыяліст у галіне развядзення, селекцыі, генетыкі і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл. Доктар сельскагаспадарчых навук (2008), кандыдат біялагічных навук (1997), дацэнт (2003).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцюковічы
Геаграфічныя звесткі па тэме Касцюковічы на OpenStreetMap
- Надвор’е ў горадзе Касцюковічы