Касцявыя рыбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцявыя рыбы

Скалярыі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Osteichthyes (Huxley, 1880)

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161030
EOL  2775704
FW  218963

Касцявыя рыбы (Osteichthyes) — клас водных пазваночных.

Падзяляецца на 2 падкласы: прамянёвапёрыя (Actinopterygii) і лопасцевапёрыя (Sarcopterygii), 11 надатрадаў, 38 атрадаў, каля 20 тыс. відаў. З'явіліся ў канцы сілуру (каля 410 млн. гадоў назад). У сучаснай іхтыяфауне прэсных і марскіх вадаёмаў складаюць больш за 96 % відаў, на Беларусі 58 відаў.[1]

Даўжыня ад 7 мм (некаторыя бычкі) да 7 м (бялуга), маса да 1,5 т. Унутраны шкілет у большасці рыб касцявы, толькі ў нямногіх храстковы, але ўмацаваны накладнымі покрыўнымі касцямі. Жаберныя шчыліны прыкрыты з бакоў жабернымі накрыўкамі. Луска пласціністая, касцявая.

Дыханне шчэлепнае, зрэдку лёгачнае (у дваякадыхальных). Развіты плавальны пузыр. Апладненне вонкавае, зрэдку ўнугранае.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БелЭн у 18 т. Т.8.