Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў (Анталіепце)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў
Касцёл Адшукання Святога Крыжа
Касцёл Адшукання Святога Крыжа
55°39′35″ пн. ш. 25°52′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Мястэчка
Канфесія каталіцтва
Благачынне Q4187125?
Ордэнская прыналежнасць кармеліты
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Заснавальнік Ян Міхаіл і Юзаф Струцінскія
Дата заснавання 17341738
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў босых (літ.: ntalieptės Šv. Kryžiaus Atradimo bažnyčia) — рымска-каталіцкі сакральны комплекс ў мястэчку Анталіепце (Анталепты) Зарасайскага раёна, Літва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл да і пасля расійскай перабудовы

Кляштар у Анталептах Вількамірскага павета заснаваны ўладальнікам мястэчка кашталянам інфлянцкім Янам Міхаілам Струцінскім з сынам Юзафам у 17341738 гг. Касцёл быў асвечаны ў гонах Святога Крыжа ў 1763 годзе.

Кляштарны корпус пабудаваны ў першай пал. 19 ст. Пасля паўстання 18301831 гг. кляштар зачынены, касцёл у 18461850 перароблены пад царкву, з 1918 зноў касцёл.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл уяўляе сабой храм зальнага тыпу ў стылі позняга барока. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, да яго прымыкае больш нізкі прэсбітэрый з трохграннай алтарнай апсідай, да якой, у сваю чаргу, па галоўвай восі далучаецца прамавугольная яшчэ ніжэйшая сакрысція, так што храм моцна выцягнуты ў даўжыню. На галоўным фасадзе дзве чатырохярусныя вежы, паміж якімі фігурны франтон. Над прэсбітэрыем на другім паверсе ўладкавана капліца, у якую вядуць сходы. Пад касцёлам прасторная крыпта, якая масіўнымі слупамі падзяляецца на тры нефы.

Каля касцёла размешчаны мураваны двухпавяховы жылы корпус.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lietuvos architektūros istorija. Vilnius, 1994. T. 2. P. 139—140.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]