Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Касцяневічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцяневічы. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.jpg
54°35′24″ пн. ш. 27°12′24″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Касцяневічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва 1763[1]1763
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000123шыфр 612Г000123

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінская вобласць)
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў в. Касцяневічы Вілейскага раёна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад

Прамавугольны ў плане будынак накрыты высокім двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Сцены апрацаваныя плоскімі пілястрамі. Галоўны фасад завершаны атыкавым франтонам складанай формы з паўцыркульным аконным праёмам. Франтон упрыгожаны валютамі, пілястрамі, шматслаёвым карнізам. Уваходны партал і аконныя праёмы лучковыя. Да ўсходняга фасада далучаная прыбудова, накрытая стромкім двухсхільным дахам з атыкавым барочным франтонам над уваходам.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер касцёла

Унутраная прастора перакрытая каробчатай столлю. Падлога выкладзеная каляровай мазаікай. Сцены аздобленыя двухслаёвымі пілястрамі. Алтар сіметрычнай кампазіцыі з вялікай паўцыркульнай нішай у цэнтры, аздоблены шасцю паўкруглымі калонамі з іанічнымі капітэлямі, якія падтрымліваюць шматслойны карніз. Паміж калонамі гіпсавая пафарбаваная скульптура. На невысокія драўляныя хоры вядзе бакавая лесвіца.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі

У 2013 годзе Белпошта выпусціла паштовую картку з арыгінальнай маркай, на якой знаходзіцца касцёл у Касцяневічах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 265.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Касцяневічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)