Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак
Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак
Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак
52°04′44,74″ пн. ш. 23°39′30,33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Места Брэст
Дата заснавання XVII ст.
Map

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак — колішні каталіцкі культавы комплекс XVIII ст. у Брэсце. Знаходзіцца ў Валынскім прадмесці, на гістарычнай Бернардзінскай плошчы, пры ўтоку ракі Мухаўца ў Буг. Помнік архітэктуры віленскага барока.

Утвараў адзіны комплекс з касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і кляштарам бернардзінцаў. Пры ўзвядзенні Брэсцкай крэпасці ўлады Расійскай імперыі спярша зачынілі кляштар, а потым зруйнавалі касцёл. За савецкім часам знішчэнне помніка працягнулася. Да нашага часу захаваліся рэшткі кляштара і сутарэнні касцёла, якія патрабуюць неадкладнай кансервацыі і рэстаўрацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У 1623 годзе Алена Копаць з Дольскіх заснавала ў Берасці кляштар бернардзінак. Першыя будынкі былі драўлянымі і стаялі за гарадскім валам. У часы Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў касцёл і кляштар згарэлі. У 1659 годзе новыя драўляныя будынкі жаночага бернардзінскага кляштара збудавалі побач з мужчынскім[1].

У 1720-я гады на месцы драўлянага пачалося будаўніцтва мураванага касцёла паводле праекта архітэктараў Б. Мазуркевіча і А. Даўгялы. У 1750 годзе яго кансекравалі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 17551766 гадах берасцейскі злотнік I. Місенгілевіч аздобіў галоўны алтар. У 1781 годзе побач з касцёлам пабудавалі мураваны кляштарны корпус.

Агульны план кляштароў бернардзінак (злева) і бернардзінцаў (справа)

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Абмеры касцёла

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці ўлады Расійскай імперыі ліквідавалі кляштар. Пазней будынкі перабудавалі пад шпіталь.

У пачатку XX ст. былы касцёл зруйнавалі да сутарэнняў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.

У 1993 годзе помнік даследавалі археолагі В. Собаль і А. Ліпніцкая. У апошнія гады яго даследаваннем займаецца І. Лаўроўская. Існуе праект рэстаўрацыі помніка.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны стан помніка

Касцёл[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл — 1-нефная базіліка (без трансепта) з дзвюхвежавым фасадам-нартэксам і крыху больш нізкай прамавугольнай апсідай прэзбітэрыума. Памеры з поўначы на поўдзень 32,7 м, з усходу на захад — 15,7 м. Сутарэнні касцёла на вышыні 2,3 метра. Таўшчыня муроў — 2,8—3 метры. Дах алтарнай апсіды з абодвух бакоў вылучаўся мураванымі франтонамі. Апсыда і сакрысція маюць прамавугольную форму. Тарэц даху на галоўным фасадзе закрываўся фігурным франтонам. Сцены падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі, аздобленымі ліштвамі[2].

Унутраная прастора перакрывалася паўцыркульнымі скляпеннямі на папружным арках. Інтэр’ер упрыгожвалі 6 пазалочаных разных алтароў. Падлога асноўнай прасторы была з цэглы, перад вялікім алтаром — з дрэва.

Кляштар[правіць | правіць зыходнік]

Кляштарны корпус — П-падобны ў плане 2-павярховы будынак, які далучаўся да касцёла з поўдня і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор. План галерэйны. На першым паверсе месціліс спавядальня, прыёмны пакой, келля настаяцельніцы, трапезная, на другім паверсе — 13 манаскіх келляў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная графіка[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005.
  2. Якімовіч Ю. Брэскі касцёл і кляштар бернардзінак // к // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. С. 91.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]