Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Быхаў)
Сакральнае збудаванне | |
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
53°31′08,72″ пн. ш. 30°15′31,97″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Быхаў |
Дата заснавання | XVIII ст. |
Дата пабудовы | 1765 |
Стан | знішчаны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні рымска-каталіцкі храм у Быхаве, узведзены ў XVIII ст. Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Дняпро, на поўнач ад замка.
У 1960-я савецкія ўлады злачынна зруйнавалі помнік архітэктуры. Да нашага часу захаваліся падмуркі і суседні будынак кляштара канонікаў латэранскіх.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1619 уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам Святога Казіміра. Існуюць звесткі, што ў часы Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч, войскі якога акупіравалі горад, загадаў гвалтоўна перарабіць існуючы мураваны касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату[2].
У 1765 тагачасныя ўладальнікі Быхава Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл прысвечаны Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Станам на 1744 парафія належала да Аршанскага дэканату і ўлучала, апрача Старага і Новага Быхава, 24 населеныя пункты.
Існуюць звесткі, што пасля здушэння вызваленчага паўстання (1830—1831) улады Расійскай імперыі скасавалі кляштар і зруйнавалі касцёл, муры якога вярнулі каталікам толькі ў пач. XX ст.[2]
За савецкім часам бальшавікі зачынілі касцёл, а потым ўзарвалі яго. Канчаткова святыню зруйнавалі ў 1960-я.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры эклектыкі з элементамі класіцызму. Асобна стаяла вышынная дамінанта — 3-ярусная вежа-званіца. Прыкасцёльную тэрыторыю атачаў мур з брамай.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Агульны выгляд
-
З боку апсіды
-
Званіца
-
Званіца і брама
Зноскі
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 394.
- ↑ а б к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 395.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Быхаў)
- Здымкі на Radzima.org