Касцёл Божай Міласэрнасці (Ліда)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Божай Міласэрнасці
53°55′18″ пн. ш. 25°14′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль постмадэрнізм[d] і неабарока[d]
Архітэктар Арманд Скаўронскі[d]
Будаўніцтва 19952007 гады
Map

Касцёл Божай Міласэрнасці — каталіцкі храм у Лідзе Гродзенскай вобласці, размешчаны ў раёне «Маладзёжны», па вул. Ангелінай, 5.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая парафія заснавана ў 1994 годзе. У маі гэтага ж года вернікі ўсталявалі на ўездзе ў мікрараён Маладзёжны крыж і хутка збудавалі часовую капліцу, якая была асвечана 4 снежня. У чэрвені 1995 пачалі капаць катлаван пад фундамент будучай святыні ў стылі постмадэрнісцкіх трактовак неабарока. Касцёл пад тытулам Божай Міласэрнасці быў узведзены паводле праекта архітэктара Арманда Скаўроньскага і інжынера Гераніма Паўлоўскага з Зялёнай Гуры (Польшча).

15 красавіка 2007 г., у нядзелю Божай Міласэрнасці, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Божай Міласэрнасці

Касцёл уяўляе сабой асіметрычную трохнефную базіліку з трансептам (утвораны рознымі ў архітэктурным плане капліцамі), прамавугольнай апсідай з сегментарнай алтарнай сцяной, фланкаванай дзвюма сакрыстыямі. Правы вугал галоўнага фасада святыні адзначаны асіметрычнай велічнай трох’яруснай вежай-званіцай.

Інтэр’ер касцёла падзелены трыма парамі калон на тры нефы і завершаны бетоннымі перакрыццямі (плоскімі над цэнтральным нефам і схільнымі над бакавымі) на такіх жа бэльках. Святыню ўпрыгожваюць пяць алтароў. Галоўны алтар — тытульны, Божай Міласэрнасці (двух’ярусная неабарокавая кампазіцыя са штучнага мармуру на аснове спараных калон карынфскага ордэра), левы бакавы — св. Яна Хрысціцеля, правы — Укрыжавання; яшчэ два алтары змешчаны ў капліцах крылаў трансепта: злева — Маці Божай Вострабрамскай, справа — св. Юзафа. Над уваходам знаходзіцца паўкруглы балкон арганных хораў на дзвюх калонах.

Касцёльны ўчастак абнесены металічнай агароджай на цагляных атынкаваных слупках з трохпралётнай неа-барокавай уваходнай брамай. У касцёльны комплекс уваходзіць і дзвюхпавярховая каменная плябанія з каплічкай Маці Божай перад ёй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]