Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() Касцёл з боку апсіды | |
54°29′31″ пн. ш. 27°25′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Альковічы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1897—1902 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у цэнтры в. Альковічы (Вілейскі раён). Пабудаваны ў 1897—1902 гадах каля старага разбуранага драўлянага касцела. Помнік архітэктуры неаготыкі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл уяўляе сабой трохнефны аднавежавы храм сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з трохграннай высокай апсідай, да якой прымыкаюць невысокія сакрысціі. Апсіда і бакавыя фасады па вуглах умацаваныя ступеньчатымі контрфорсамі. Вежа шмат’ярусная (завяршэнне не захавалася). Ніжні ярус вылучаны стральчатым парталам галоўнага ўваходу з вімпергам, над якім вялікае акно-«ружа». Другі ярус аддзелены ад ніжняга цагляным накладным арнаментам паміж двума карнізамі. Тарэц алтарнай часткі завершаны трохвугольным шчытом з невялікай вежачкай. Вокны касцёла стральчатыя, розныя па шырыні і вышыні. Сцены дэкарыраваныя аркатурнымі паясамі сухарыкаў, нішамі. Унутраная прастора перакрытая стральчатым скляпеннем (захавалася часткова), якое падтрымліваюць шматслойныя калоны і пілястры. Калоны завершаныя керамічнымі плітамі з выявамі лісця і пладоў вінаграду. На хорах — арган, упрыгожаны драўлянай разьбой з гатычнымі матывамі ў кампазіцыі і дэкоры.
Дах касцёла адрамантаваны пасля пажару 1969 г.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы)
- Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы) на сайце Radzima.org
- Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы) на сайце Catholic.by (бел.)