Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Петрыкаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
52°07′45″ пн. ш. 28°29′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Петрыкаў
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Мазырскі дэканат
Будаўніцтва 19992001 гады
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Петрыкаве Гомельскай вобласці. Размяшчаецца на вуліцы Карла Маркса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стары драўляны касцёл у 1893 годзе

У 1638 годзе віленскі кашталян Крыштаф Хадкевіч фундаваў у Петрыкаве драўляны каталіцкі касцёл.

Каталіцкая парафія ў Петрыкаве існавала да Першай сусветнай вайны. Драўляны касцёл быў закрыты царскімі ўладамі ў другой палове XIX стагоддзя. Святыня не дзейнічала да 1902 года, вернікі маліліся ў капліцы на могілках. Драўляныя касцёл і капліца былі знішчаны падчас Першай сусветнай вайны[1].

Мураваны храм узведзены ў 1999—2001 гадах з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У архітэктуры храма адчуваюцца гатычныя рэмінісцэнцыі. Лапідарную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала пад двухсхільным дахам і далучаная да яе з франтальнага боку трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. На белакаменным фоне сцен вылучана чырвона-цагляная арнаментыка фрызаў, ліштвы вокнаў і прамавугольнага ўваходнага праёма, між'ярусныя паясы[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]