Перайсці да зместу

Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Міжэрычы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°04′02″ пн. ш. 24°46′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Канфесія Каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Слонімскі
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Вільгельм Аўгуставіч Срока
Першая згадка 1622
Будаўніцтва 19061912 гады
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у аграгарадку Міжэрычах Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры неаготыкі. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Касцёл з боку апсіды.
Бакавы фасад касцёла.

Парафія ўтворана ў XVII стагоддзі, першы драўляны касцёл пабудаваны ў 1622 годзе па фундацыі Войцеха Клочкі, на ўнутранае ўбранне ахвяраваў грошы яго сын Мацей. У 1891 годзе зачынены.

Пабудаваны ў 1906—1912 гадах з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Вільгельма Срокі[1].

У 1936 годзе асвячоны віленскім біскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. Зачынены ў 1946 годзе, адноўлены ў 1989 годзе.

Аднанефны аднавежавы храм з развітым трансептам і трохграннаю апсідай. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана трох’яруснай вежай-званіцай з невысокім шатровым дахам, бакавыя дэкарыраваны зубчастымі атыкавымі сценкамі. Тарцы трансепта завершаны франтонамі зубчастага профілю. Сцены храма ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі і прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі. Другі ярус вежы і тарцы трансепта дэкарыраваны шырокім аркатурным поясам. У інтэр’еры — плоская столь.

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76—77