Касцёл Маці Божай Міласэрнасці (Бярозаўка)
Выгляд
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Маці Божай Міласэрнасці | |
|---|---|
| | |
| 54°47′03″ пн. ш. 27°39′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Бярозаўка |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Віцебская дыяцэзія |
| Дэканат | Докшыцкі дэканат |
| Будаўніцтва | 2002—2010 гады |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Маці Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Садовай, 41.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

У гэтай мясцовасці існавала капліца пад тытулам Маці Божай Будслаўскай, якая была знішчана. У 1991 годзе айцы капуцыны з суседніх Докшыцаў распачалі тут душпастырскую паслугу. Парафія зарэгістравана ў 1995 годзе. У 2002 годзе яна атрымала ад калгаса будынак канторы, які ў 2002–2003 гадах перабудавалі пад парафіяльны касцёл.
29 жніўня 2010 года адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) касцёла. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін[1].
У храме размешчаны абразы як каталіцкія, так і праваслаўныя[2].
Пробашчы парафіі
[правіць | правіць зыходнік]- Марэк Пасют.
Зноскі
- ↑ У Віцебскай дыяцэзіі асвяцілі новы касцёл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 20 лютага 2020.
- ↑ У ХРАМЕ З ДВАЙНЫМ КРЫЖАМ РАЗАМ МОЛЯЦЦА КАТОЛІКІ І ПРАВАСЛАЎНЫЯ
