Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Шэметава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
54°49′06,26″ пн. ш. 26°33′42,13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Шэметава
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва кан. XVIII ст. — пач. XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000464шыфр 613Г000464
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны Сулістроўскімі  (руск.) ў канцы XVIII — пачатку XIX ст., у 1902 годзе рэстаўрыраваны і павялічаны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл са званіцай

Касцёл мураваны, аднанефны, крыжовы ў плане з прамавугольнай апсідай і развітым трансептам, накрыты двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад вылучаны порцікам з чатырма трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Над парталам галоўнага ўваходу паўкруглае акно, паміж бакавымі парамі калон неглыбокія конхавыя нішы. Тарцы трансепту вырашаныя ў выглядзе двухкалонных порцікаў. Сцены бакавых фасадаў з прамавугольнымі вокнамі.

З паўднёвага захаду ад касцёлу размешчаная званіца, пабудаваная ў XIX ст. з дрэва.

Касцёл і званіца дзейнічаюць.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры сцены раскрапаваныя пілястрамі з пазалочанымі карынфскімі капітэлямі. Аконныя праёмы ўпрыгожваюць каляровыя вітражы. Алтар дэкарыраваны пазалочанай драўлянай разьбой. Высокія хоры з арганм абапіраюцца на два шматгранныя слупы. Насценная размалёўка на евангельскія сюжэты ўключае раслінны арнамент. Амбон выкананы ў стылі ракако ў выглядзе чашы (разьба, пазалота), якую падрымлівае птушка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]