Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лыскава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
52°51′23″ пн. ш. 24°37′02″ у. д.HGЯO
Краіна
мястэчка
Канфесія каталіцтва
Архітэктурны стыль неараманскі стыль
Заснавальнік Стэфанія з Талочкаў[d]
Дата заснавання 1913
Стан зруйнаваны
Map

Касцё́л Найсвяце́йшага Сэ́рца Ісу́са — колішні каталіцкі храм у Лыскаве пачатку XX стагоддзя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1866 годзе ў сувязі са здушэннем Студзеньскага паўстання каталіцкі касцёл у Лыскаве быў перададзены праваслаўным. Такім чынам, у мястэчку не засталося ніводнага каталіцкага храма, у той час як дзейнічалі два праваслаўныя.

У пачатку XX стагоддзя, карыстаючыся палегкамі пасля рэвалюцыі 1905 года, Стэфанія Дзяконская (у дзявоцтве Талочка) з Магілёўцаў скарыстала гэты аргумент, каб распачаць будаўніцтва новага касцёла ці капліцы. На час будаўніцтва набажэнствы аднавіліся пад часовым навесам. У 1913 завяршылася будаўніцтва мураванага касцёла ў неараманскім стылі пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца. Аднак ён быў зруйнаваны ў Першую сусветную вайну.

Пасля вайны набажэнствы не аднавіліся з прычыны аварыйнага стану даху. У 1921 годзе, за польскім часам, каталікам быў вернуты касцёл Найсвяцейшай Тройцы.

На могілках каля касцёла Сэрца Хрыстовага пахаваныя Казімір Дзяконскі (?-1913) і ягоная жонка Стэфанія з Талочкаў (?-1924)[1].

У 1950-я будынак быў разабраны, з яго цэглы пабудаваная школа[2].

Зноскі

  1. Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011.
  2. Лысково (руск.). Глобус Беларусі. TUT.BY. Праверана 19 мая 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]