Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы (Лельчыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы
касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай
51°46′56,80″ пн. ш. 28°20′05,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадск пасёлак Лельчыцы
Канфесія каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Дэканат Мазырскі дэканат 
Тып будынка касцёл
Заснавальнік Фелікс Тышкевіч
Першае згадванне 1909
Будаўніцтва 19911998 гады
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы — касцёл у Лельчыцах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уладальнік Лельчыцаў Фелікс Тышкевіч у 1909 годзе стаў ініцыятарам і фундатарам пабудовы першага мясцовага драўлянага касцёла. Святыня была асвечана ў 1913 годзе арцыбіскупам Вінцэнтам Ключынскім. Вядома, што пробашчамі парафіі былі Казімір Даўгяловіч у 1909—1910 гадах і Ян Жаўрыт у 1912—1913 гадах.

У 1922 годзе савецкія ўлады закрылі касцёл. Пазней святыню прыстасавалі пад сховішча. У 1943 годзе будынак згарэў.

Парафія ў Лельчыцах адрадзілася ў 1990 годзе. У 1991 годзе пачалося будаўніцтва парафіяльнага касцёла, завершанае ў 1998 годзе пад кіраўніцтвам пробашча ксяндза Збігнева Бояра. 4 верасня 1998 года новы касцёл быў кансэкраваны кардыналам Казімірам Свёнткам. Касцёл атрымаў тытул Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай.[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — С. 573