Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Сейлавічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
---|---|
![]() | |
53°17′12″ пн. ш. 26°47′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Сейлавічы |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Нясвіжскі |
Тып будынка | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — драўляны каталіцкі храм у в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў XIX стагоддзі з дрэва[1]. Па іншых дадзеных, першапачаткова узведзены як уніяцкая царква ў XVIII стагоддзі[2]. Па выніках усеагульнага перапісу 1897 года, у вёсцы Сейлавічах пражывалі 544 праваслаўных вернікаў, а ў аднайменным засценку — 495 католікаў.
Парафія пры касцёле ўтварылася ў 1920 годзе. Станам на 1934 год, касцёл адносіўся да Нясвіжскага дэканата Пінскай архідыяцэзіі. Пробашчам прыхода з 1932 года з’яўляўся айцец Дамінік Юзаф, забіты ў 1942 годзе ў Нясвіжы[3].
Прыход адноўлены ў 1990-я гады. У 2016 годзе касцёл наведаў архібіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. На цяперашні час настаяцелем у прыходзе служыць ксёндз Пётр Шарко[4].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архіэктуры народнага дойлідства. Касцёл вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад вільчыкавым дахам, які пераходзіць у вальмавы над пяціграннай апсідай. Трохвугольны франтон фасада завершаны чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Уваход вырашаны нізкім прамавугольным прытворам пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках[1].
З сейлавіцкага касцёла паходзіць абраз XVIII стагоддзя «Святая Сям’я» (тэхніка — палатно і алей), які захоўваецца зараз у Музеі старажытнабеларускай культуры. Гэты твор невядомага майстра па непацверджаных звестках першапачаткова захоўваўся ў адным з нясвіжскіх касцёлаў. Дадзены абраз выразна адрозніваецца спрошчаным і менш удалым выкананнем, пры спробе захаваення кампазіцыйнай будовы пратографа. Асаблівай увагі патрабуе паяўнасць німба па-над Святым Іосіфам, наяўнасць у Марыі і Ісуса як карон, так і ззяння[5].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Кулагін А. М. Вёска Сейлавічы. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса // к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 329
- ↑ В. М. Князева. Памяць. Нясвіжскі раён. Мінск, Белта, 2002
- ↑ Bohdan Bejze, Antoni Galiński. Martyrologia duchowieństwa polskiego 1939-1956. Archidiecezjalne Wydawn. Łódzkie, 1993. С.114
- ↑ Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у межах пастырскай візітацыі наведаў Нясвіж і Сейлавічы Catholic.by, 31.10.2016.
- ↑ Христианские ценности в культуре современной молодежи. Сборник докладов IV международной конференции студентов, магистрантов и аспирантов (18 декабря 2015 г.) / редакторы-составители: С.И. Шатравский, С.А. Юшкевич. – Минск: Ковчег, 2016. – 309 с., С. 91
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Сейлавічы) на Вікісховішчы |
---|
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Сейлавічы) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Сейлавічы) на сайце Radzima.org
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Сейлавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)