Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў (Мсціслаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў
54°01′26″ пн. ш. 31°43′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Ордэнская прыналежнасць кармеліты
Архітэктурны стыль барока, ракако
Архітэктар Іаган Крыштоф Глаўбіц
Будаўніцтва 1614
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 511Г000504шыфр 511Г000504
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў — сакральны комплекс у г. Мсціславе. Помнік архітэктуры барока і ракако рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у пач. XX ст.

Першым у Мсціславе прывілеем караля Жыгімонта III Вазы ў 1614 г. быў заснаваны фарны касцёл ля падножжа Замкавай гары, пры якім ў 1637 г. быў заснаваны кляштар кармелітаў[1]. Касцёл пры манастыры першапачаткова быў драўляным і непрыкметным.

Фундатарскі надпіс на фасадзе касцёла

Аб даце будаўніцтва Успенскага кляштара і мураванага касцёла кармелітаў у Мсціславе можна меркаваць толькі па ўскосных даных, а дакладней, толькі па спасылках на ўжо не існуючыя дакументы XVII і XVIII стст. Закладзены касцёл у 1-й палове XVII ст. на месцы старога драўлянага храма, узводзіўся Караля Якуба Мадалінскага. З 1648 года Мсціслаў быў ахоплены казацкімі хваляваннямі, у 1654 годзе пасля ўзяцця Мсціслава маскоўскімі войскамі манахі-кармеліты былі перабіты, гэтай падзеі прысвечаны дзве цэнтральныя фрэскі храма. Дабудоўваўся касцёл значна пазней, праз некалькі дзесяцігоддзяў, у другой палове XVII ст[1].

Касцёл фундаментальна перабудаваны ў 17461750 гг. архітэктарам І. К. Глаўбіцам (перайначаныя форма даху, дэкор галоўнага фасада і інтэр'ера, завяршэнні трох'ярусных вежаў) і часткова ў 1887 г.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл[правіць | правіць зыходнік]

Від на касцёл з Замкавай гары

Касцёл — мураваная трохнефная шасцістаўповая базіліка з дзвюхвежавым фасадам і пяціграннай алтарнай апсідай, да якой з поўдня прылягае кляштар — двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак, накрыты вальмавым дахамінтэр'еры збераглася размалёўка XIX ст.). Сцены касцёла атынкаваныя і аздобленыя пілястрамі. Драўляныя скляпенні ўнутры больш познія.

Укрыжаванне з касцёла ў раённым музеі

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер багата аздоблены лепкай і фрэскамі (сярэдзіна XVIII ст.), якія размешчаныя на паўднёвай, паўночнай і алтарнай сценах галоўнага нефа і на скляпеннях бакавых нефаў. Збераглося каля дваццаці кампазіцый, з якіх найбольшую мастацкую каштоўнасць маюць партрэт фундатара і сюжэты на гістарычную тэматыку: «Узяцце Мсціслава маскалямі ў 1654 г.» і «Забойства ксяндзоў». Гістарычную цікавасць мае панарама камяніц тагачаснага Мсціслава. Каляровая гама размалёвак на рэлігійныя тэмы мяккая, пабудаваная пераважна на жоўта-карычневых і шэра-блакітных колерах. Сцэны на гістарычныя сюжэты маюць больш разнастайную каляровую гаму. У кампазіцыі адчуваецца перспектыўна-прасторавы план, аб'ём.

Брама[правіць | правіць зыходнік]

Брама касцёла

Каля касцёла пабудаваная цагляная брама, якая вырашаная ў выглядзе рознавялікіх паўцыркульных арак. Па баках брамы ўзвышаюцца невялікія пінаклі. Над шырокай цэнтральнай аркай размешчаны ступеньчаты атык.

Святары[2][правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  2. Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 567. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл кармелітаў на паштовай марцы Беларусі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]