Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ракаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Kaścioł Najśviaciejšaj Panny Maryi, Rakaŭ.JPG
53°57′56,12″ пн. ш. 27°03′21,29″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Ракаў
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата пабудовы 1906 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000096шыфр 613Г000096

Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай (Св. Дамініка)неагатычны каталіцкі храм, размешчаны ў цэнтры вёскі Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння[1].

Гісторыя будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны храм[правіць | правіць зыходнік]

  • 1676 г. — будаўніцтва першага, драўлянага касцёла князем Геранімам Сангушкам.
  • 1687 г. — Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундавала пры касцёле кляштар дамініканцаў.
  • 1712 г. — кляштар згарэў і быў адбудаваны намаганнямі айца Валадковіча.
  • 1812 г. — касцёл спалены падчас руска-французскай вайны.
  • 1824 г. — касцёл адноўлены, зноў у драўляным выглядзе.
  • 1835 г. — скасаваны кляштар дамініканцаў, а касцёлу нададзены статус парафіяльнага.

Мураваны храм[правіць | правіць зыходнік]

Марыінскі касцёл, бакавы фасад
Інтэр'ер касцёла

Мураваны храм быў узведзены ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзяхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасля 2-ой сусветнай вайны храм не дзейнічаў. Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неаготыкі. 3-нефная 2-вежавая базіліка з трансептам і круглай апсідай. У архітэктурным афармленні шырока выкарыстаныя неагатычныя элементы: ступеньчатыя контрфорсы, высокія спічастыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы, аркатурныя паясы, ружа-акно на фасадзе. У інтэр'еры — спічастыя скляпенні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
  • Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
  • Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Зноскі

  1. склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]