Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Сар'я

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Праваслаўны храм
Царква Успення Прасвятой Божай Маці
Сар'янскі храм
Сар'янскі храм
Каардынаты: 55°54′54.72″ пн. ш. 27°53′13.2″ у. д. / 55.9152° пн. ш. 27.887° у. д. (G) (O) (Я)55°54′54.72″ пн. ш. 27°53′13.2″ у. д. / 55.9152° пн. ш. 27.887° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль неаготыка
Аўтар праекта Густаў Шахт
Будаўнік Ігнаці Лапацінскі
Дата заснавання 1852
Будаўніцтва 18521857 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000253шыфр 212Г000253
Стан Дзеючы

Царква Успення Прасвятой Божай Маці (Віцебская вобласць)
Царква Успення Прасвятой Божай Маці
Царква Успення Прасвятой Божай Маці

Сар'янскі касцёл, або Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ці Царква Успення Прасвятой Божай Маці[1][2] — спачатку каталіцкі, потым праваслаўны храм у вёсцы Сар'я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік сакральнай архітэктуры рэспубліканскага ўзроўню.

Помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя, адзін з самых выразных неагатычных храмаў у Беларусі, пабудаваны з чырвонай цэглы. У народзе празваны каменны крышталь ці каменныя карункі[3]).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ігнаці Лапацінскі. Фота Я. Мячкоўскага(польск.) бел.
Касцёл. А. Карманскі, XIX стагоддзе

Узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя шляхціцам Ігнатам Лапацінскім, былым Сар'янскім землеўладальнікам, у памяць яго горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла с жыцця[3].

Аўтар праекта — прускі архітэктар Густаў Шахт. Яму была пастаўлена няпростая задача. Ігнат, які сумаваў па маладой жонцы, хацеў бачыць храм увасабленнем яе прыгажосці і выразам усёй глыбіні яго пачуццяў[3]. У якасці архітэктурнага стылю была выбрана модная ў тыя часы неаготыкаВіктарыянскі стыль»). Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.

У 1865 г. касцёл быў канфіскаваны ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзены праваслаўным.

У 1935 годзе храм быў зачынены, пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як склад, пазней — як забаўляльная ўстанова. У канцы 1980-х гадоў храм часткова рэканструяваны, але адноўлены не да канца. У 1989 годзе храм вярнулі каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены праваслаўнаму прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у царкве аднавіліся набажэнствы.

Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў Пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар'я.

Насупраць касцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх(руск.) бел. цяпер пастаўлены памятны камень.

Стан на 2009: разбурана званіца, згубленыя фрагменты знешняга выгляду будынка ў яго верхняй частцы, пацьмянеў мур з характэрнай чырвонай цэглы. Праводзяцца рэстаўрацыйныя працы, тэрміны іх завяршэння невядомыя[3].

Стан на 2013: рэстаўрацыйныя работы завершаны, у храме ўсталяваны новы алтар, дэмантавана верхняе перакрыцце, каля храма ўсталяваны помнік святым Пятру і Фяўронні(руск.) бел..

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вежы храма
Інтэр'ер храма

У плане касцёл мае прамавугольную форму, з пяціграннай апсідай і дзвюма невялікімі сакрысціямі. Кампазіцыя галоўнага фасада ступеньчатая, трохчасткавая. Цэнтральную частку завяршаюць 2 шатровая вежачкі на пяцігранных рабрыстых контрфорсах.

Сцены па перыметры ўмацаваны 12 лапаткамі з вежамі, завершаны аркатурным паяском с скразной востразубчастай аркадай. Месца злучэння асноўнага аб'ёму з апсідай вылучаюць двухчасткавыя лапаткі. Аконныя праёмы стральчатыя з прафіляванымі ліштвамі.

Унутры асноўнае памяшканне перакрыта крыжовымі скляпеннямі, пластыку якіх узбагачаюць ляпныя нярвюры. Дзве калоны падтрымліваюць хоры з арачнай балюстрадай.

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь // склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл. ISBN 978-985-6828-35-8
  2. Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 328
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 «100 дорог»: Каменный кристалл

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хмяльніцкая Л. На Белай Русі, у Сар'і. — СПб—Мн.: «ВИРД», 2001.
  • Cap'еўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]