Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (Полацк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм і кляштар
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Дамініканскі кляштар на малюнку Н. Орды
Дамініканскі кляштар на малюнку Н. Орды
55°29′11″ пн. ш. 28°46′04″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Полацк
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Тып будынка базіліка
Дата заснавання 1672
Будаўніцтва 17741804 гады
Стан Знішчаны

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Полацк)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў — страчаны рэлігійны комлекс у Полацку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1672 г. па фундацыі Віленскага каноніка Ф. М. Гарскага з дазволу Віленскага епіскапа А. Сапегі. У 1837 г. і 1843 г. будынкі кляштару гарэлі. У 1774 г. быў закладзены мураваны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі. Аднак з-за недахопу сродкаў, яго будаўніцтва было адкладзенае да 1801 г. і завершанае ў 1804 г. Уваходзіў у ансамбль Полацкай параднай плошчы.

Комплекс разбураны ў час Другой сусветнай вайны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у 198 годзе

Касцёл — трохнефная шасцістаўповая базіліка, цэнтральны неф якой завяршаўся паўкруглай апсідай (30х18,9 м). У інтэр'еры касцёлу былі ўбудаваны пяць алтароў, упрыгожаныя разьбой і размалёўкай, на хорах быў дванаццацігалосы арган Касцёл меў два ўваходы: першы з боку плошчы быў аформлены порцікам з шасцю іанічнымі калонамі і балконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.

Кляштар[правіць | правіць зыходнік]

Кляштар пабудаваны ў 1781—1804 гг., уяўляў сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане корпус з калідорнай планіроўкай. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару былі пакрыты дахоўкай. У комплекс уваходзілі таксама гаспадарчыя пабудовы, сад, палісаднік і каменная агароджа з уязной брамай. Кляштарны двор быў выбрукаваны. У 1864 г. пасля закрыцця кляштару касцёл стаў прыходскім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 232.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]