Перайсці да зместу

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм і кляштар
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Дамініканскі кляштар на малюнку Н. Орды
Дамініканскі кляштар на малюнку Н. Орды
55°29′11,1″ пн. ш. 28°46′04,42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Тып будынка базіліка
Дата заснавання 1672
Будаўніцтва 17741804 гады
Стан Знішчаны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў — страчаны рэлігійны комлекс у Полацку.

Заснаваны ў 1672 г. па фундацыі віленскага каноніка Ф. М. Гарскага з дазволу віленскага біскупа А. Сапегі. У 1774 г. быў закладзены мураваны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі. Аднак з-за недахопу сродкаў, яго будаўніцтва было адкладзенае да 1801 г. і завершанае ў 1804 г. Уваходзіў у ансамбль Полацкай параднай плошчы. У 1837 г. і 1843 г. будынкі кляштару гарэлі.

Комплекс разбураны ў час Другой сусветнай вайны.

Касцёл у 198 годзе

Касцёл — трохнефная шасцістаўповая базіліка, цэнтральны неф якой завяршаўся паўкруглай апсідай (30х18,9 м). У інтэр'еры касцёлу былі ўбудаваны пяць алтароў, упрыгожаныя разьбой і размалёўкай, на хорах быў дванаццацігалосы арган Касцёл меў два ўваходы: першы з боку плошчы быў аформлены порцікам з шасцю іанічнымі калонамі і балконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.

Кляштар пабудаваны ў 1781—1804 гг., уяўляў сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане корпус з калідорнай планіроўкай. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару былі пакрыты дахоўкай. У комплекс уваходзілі таксама гаспадарчыя пабудовы, сад, палісаднік і каменная агароджа з уязной брамай. Кляштарны двор быў выбрукаваны. У 1864 г. пасля закрыцця кляштару касцёл стаў прыходскім.

вартаўнік: Юзаф Янавіч Цывінскі (1920-я). Паводле некаторых звестак, у касцёле таксама служылі: Валінскі, Ваяводскі, Дзеражынскі, Сяніцкі Войцэх, Яркевіч (Юркевіч)[1].

  1. а б Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.