Перайсці да зместу

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Докшыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
54°53′22″ пн. ш. 27°45′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Докшыцы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Докшыцкі дэканат
Першае згадванне 1991
Будаўніцтва 19911995 гады
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Докшыцы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў заходняй частцы горада на вул. Пушкіна, 46-а.

Былы будынак касцёла (1914)
Былы будынак касцёла, здымак Юзафа Барэці (1894)

Будаўніцтва касцёла было распачата ў 1991 г. 14 кастрычніка 1991 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк асвяціў вуглавы камень, а 4 кастрычніка 1995 г. арцыбіскуп Аўгустыно Маркетто асвяціў касцёл.

Касцёл пабудаваны з абліцаванай цэглы, унутры атынкаваны і пабелены вапнаю. Падлога мармуровая, столь — з яловага дрэва. Унутры зала перакрыта драўляным сафітам Храма вырашаны прамавугольным у плане будынкам пад двухсхільным дахам. Да фасада асіметрычна далучана чатырохгранная вежа-званіца пад пакатым шатровым пакрыццём, адкрытая наверсе трайнымі арачнымі прасветамі (2 званы 40 і 120 кг). Вежа завершана крыжам, дах пакрыты меддзю. Плоскасны фасад завершаны двухгранным шчыпцом, вылучаны па цэнтры арачным уваходным парталам і круглай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі арачнымі і вузкімі аконнымі праёмамі[1].

24 снежня 1991 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк даручыў айцам капуцынам пастаянную апеку над парафіяй у Докшыцах, а касцёл і прылягаючыя да яго збудаванні кляштара і гаспадарчыя пабудовы перадаў ва ўласнасць Варшаўскай правінцыі закона братоў меншых капуцынаў.

3 кастрычніка 2001 г. айцы-францысканцы заклалі вуглавы камень у падмурак будынка кляштара, які далучаны да касцёла ў выглядзе прамавугольнага ў плане двухпавярховага аб’ёму пад двухсхільным дахам. Адасоблена ўзведзены другі двухпавярховы корпус складанай асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай пабудовы.

Зноскі

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.