Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава)
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
52°51′21″ пн. ш. 24°36′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лыскава |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | позняе барока |
Заснавальнік | ордэн місіянераў |
Дата заснавання | 1763 |
Будаўніцтва | 1763—1785 гады |
Асноўныя даты | |
1763—1785 — збудаваны |
|
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | рэстаўруецца[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Лыскаве Пружанскага раёна[2], збудаваны ў XVIII стагоддзі. Помнік архітэктуры позняга барока.
Мінуўшчына
[правіць | правіць зыходнік]У 1527 годзе ваявода віцебскі і староста жмудскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве драўляны касцёл[3], перададзены Янам Быхаўцам у 1751 годзе манахам-місіянерам. У 1763—1785 гг. яны збудавалі на гэтым месцы мураваны Троіцкі касцёл у стылі віленскага барока. У 1818 да яго прыбудавана вежа. У 1841 касцёл стаў парафіяльным.
У 1866 ў сувязі з падзеямі паўстання 1863 года перабудаваны ў праваслаўную царкву і набыў рысы класіцызму (архітэктар Ф. Афанасьеў). 22 ліпеня 1880 ад маланкі згарэў гонтавы дах, засталася толькі мураваная частка[4]. У 1883—84 гг. архітэктар П. І. Залатароў правёў рэстаўрацыю: зрабіў новыя скляпенні, замяніў кроквенныя канструкцыі даху і пакрыццё.
У 1921, за польскім часам, касцёл вернуты каталікам.
У 50-я гады XX стагоддзя моцна разбураны. У 1960 афіцыйна зачынены, царкоўнае начынне перавезена ў ружанскі касцёл[5].
Ля касцёла знаходзіцца магіла польскага паэта і драматурга Францішка Карпінскага.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Стылістыка, час збудавання і рэгіён дазваляюць меркаваць, што ва ўзвядзенні касцёла прыняў удзел прыдворны архітэктар А. Сапегі Ян Самуэль Бекер, майстар барочнага класіцызму.
Будынак касцёла складаецца з высокага прамавугольнага нефа, алтарнай апсіды і бакавых капліц, перакрытых крыжовымі скляпеннямі, амаль квадратных у плане. Бакавыя крылы трансепта і сакрысцій маюць крыжовыя скляпенні.
Вежа на галоўным фасадзе чатырох'ярусная; не мае ў плане ніводнай прамой лініі; магутнымі падугамі адыходзіць ад фасаднай сцяны. Куты вежы ўмацаваныя слаістымі пілястрамі ў спалучэнні з паўкалонамі і падпорнымі элементамі ў выглядзе валют. Антаблемент падзяляе яе на высокую ніжнюю частку і верхнія ярусы тэлескапічнай будовы.
Над уваходам у храм размешчаныя вузкія арганныя хоры. Асноўнае памяшканне касцёла зальнае. Інтэр'ер аформлены пілястрамі іанічнага і кампазіцыйнага ордара, паміж якімі невялікія аркі, над якімі прамавугольныя вокны. Калоны размаляваныя пад мармур. У інтэр'еры паўночнай капліцы ўцалелі фрагменты манахромнага роспісу ў тэхніцы грызайль.
Святары касцёла
[правіць | правіць зыходнік]- Юзаф Крапіўніцкі (1908—1909)
- Ота Сідаровіч (1919—?)
- Чэслаў Кардэль (1927—1933)
- Казімір Валенціновіч (1934—1935?)
- Францішак Матэльскі (1936—1937)
- Гераніум Фейч (1936)
- Генрык Запёт (1936—1937)
- Станіслаў Перзхала (1937)
- Ян Ірвуць (1938—1939?)
- Алаізі Зелязнік (1939)
- Міхаіл Варанецкі (1945—1946?)[6]
Зноскі
- ↑ Уладзімір Хількевіч, Алена Даўжанок і Яўген Пясецкі.. Белавежскую пушчу «акальцавалі» абходам . Звязда (30 снежня 2011).
- ↑ Лыскава — парафія Найсвяцейшай Тройцы . Беларусь. Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі (30 снежня 2011).
- ↑ Łysków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 863.
- ↑ Лыскава / Касцёл Найсвяцейшай Тройцы . Помнікі архітэктуры Беларусі. Alaksandr Alejnik, Vasil Matoh (30 снежня 2011).
- ↑ Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork, 2005. — Т. 2.
- ↑ Маракоў, Леанід.. Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі . Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964 (30 снежня 2011).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Габрусь Тамара Віктараўна. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн.: Ураджай, 2001. — 287 с. — ISBN 985-04-0499-Х.
- В.В. Алисейчик. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- object на сайце Radzima.org
- Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Пружаншчыны
- Фатаздымкі на «Глобусе Беларусі»