Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Свіслач)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Śvisłač, Rynak, Franciškanski. Сьвіслач, Рынак, Францішканскі (1879).jpg
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Заснавальнік Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн[1]
Дата пабудовы 1666
Дата скасавання 1940

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — былы драўляны рымска-каталіцкі храм у г. Свіслач Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у Свіслачы на малюнку Напалеона Орды, сяр. XIX ст.

Касцёл у Свіслачы быў заснаваны прыватнай фундацыяй у 1550 годзе, але ў часы рэфармацыі ён дзейнічаў як кальвінісцкі збор. Святыня была перадана каталікам у 1630 годзе.

Новы драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы быў пабудаваны ў 1666 годзе літоўскім падскарбіем Геранімам Крышпінам. У 1772 годзе адноўлены тагачаснай уладальніцай маёнтка Тэрэзай Тышкевіч. У 1782 годзе яго ізноў аднавіў і аздобіў Вінцэнт Тышкевіч, тагачасны ўладальнік Свіслачы.

Да свіслацкай парафіі ў XIX ст. належалі капліцы ў Грынках, Краснай і Рудні. У самой жа Свіслачы па вуліцы Брэсцкай (цяпер вуліца Леніна) з другой паловы XIX ст. знаходзілася драўляная капліца Анёла-ахоўніка — ратондападобнае гранёнае збудаванне пад шатровым дахам з глаўкай, якое стаяла паміж дзвюх брам.

Пасля Першай сусветнай вайны капліцы ў Грынках і Рудні ўжо не ўзгадваюцца, затое капліца Святога Анёла-ахоўніка атрымала статус філіяльнага касцёла. У трыццатых гадах колькасць вернікаў свіслацкай парафіі перад Другой сусветнай вайной складала амаль 4000 чалавек.

13 ліпеня 1943 года ў лесе каля паселішча фашыстамі быў расстраляны пробашч свіслацкага касцёла кс. Юзаф Казлоўскі. У гады вайны згарэў парафіяльны касцёл, а філіяльны касцёл Анёла-ахоўніка быў знішчаны пасля вайны. Цяпер на месцы касцёла Найсвяцейшай Тройцы знаходзіцца адміністрацыйны будынак (на скрыжаванні вул. Леніна і Дзяржынскага, каля пл. К. Маркса). Захавалася толькі частка касцёльнай агароджы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная святыня мела наступныя памеры: 41 локаць даўжыні і 20 локцяў шырыні (прыблізна 26 на 13 м). Двух’ярусная шатровая вежа пазначала ўваходны фасад. Высокі гонтавы дах над алтаром завяршала сігнатурка. Асобна стаяла двух’ярусная чацверыковая званіца з гадзіннікам. Касцёльны ўчастак быў абнесены штакетнай агароджай на цагляных слупках з такой жа ўваходнай брамай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. (unspecified title) Праверана 7 студзеня 2022.