Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра (Лагойск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра ў Лагойску, малюнак 1-й паловы XIX ст.
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра ў Лагойску, малюнак 1-й паловы XIX ст.
54°12′11,93″ пн. ш. 27°51′10,55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лагойск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм і класіцызм
Дата заснавання 1793
Будаўніцтва 1793
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра — колішні рымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіўся на пагорку ў цэнтры горада, на левым беразе ракі Гайна.

У наш час побач з падмуркамі знішчанага савецкімі ўладамі храма збудавалі новы касцёл прысвечаны Святому Казіміру.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лагойскі касцёл. Я. Тышкевіч, XIX ст.

У 1609 годзе А. Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, які адначасна зрабіўся пахавальняй лагойскай галіны роду Тышкевічаў. Драўляны храм згарэў у 1655 годзе падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, пазней адбудоўваўся і зноў знішчаўся.

Пры лагойскім касцёле дзейнічалі парафіяльная школа, шпіталь, брацтва Сэрца Ісуса, заснаванае ў 1747 годзе[1].

Новы мураваны касцёл узвялі ў 17871793 гадах па фундацыі графа Тышкевіча. Станам на 1884 год парафія налічвала каля 6 тысяч чалавек, меліся прыпісныя капліцы ў вёсках Тадуліна і Емяльянава (цяпер Смалявіцкі раён)[2].

У 1907 годзе касцёльную тэрыторыю абкружылі новай мураванай агароджай з брамай у выглядзе цагляных атынкаваных слупоў. Праваруч ад храма стаяла 2-пралётная мураваная званіца, убудаваная ў агароджу[1].

Касцёл дзейнічаў да 1950-х гадоў, пазней храм зруйнавалі савецкія ўлады.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Першы драўляны касцёл з'яўляўся крыжовым у плане зрубам з 2 сакрысціямі. Франтальны фасад фланкіравалі 2 вежы. Трохвугольны франтон паміж імі, сяродкрыжжа гонтавых дахаў і алтарная частка завяршаліся сігнатуркамі[2].

Інтэр’ер упрыгожвалі 2-ярусныя алтары, выкананыя насценным жывапісам. Каля храму стаяла 2-ярусная 4-гранная званіца, накрытая гонтавым шатровым дахам.

Мураваны касцёл з'яўляўся творам архітэктуры класіцызму. Прастаутны ў плане аб’ём пад 2-схільным гонтавым дахам меў сігнатурку над алтарнай часткай. На бакавых фасадах выступалі крылы трансэпта пад 2-схільнымі пакрыццямі. Франтальны фасад завяршў 4-калонны порцік з трохвугольным франтонам, над якім узвышалася 2-калонная вежа-званіца з гадзіннікам (з'явілася ў 1806)[2].

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Казіміра, інтэр’ер

Галоўны алтар вырашаўся ў тэхніцы ілюзіяністычнага жывапісу, у цэнтральнай аркавай эксэдры з 1817 года змяшчалася скульптура Ісуса Назарэцяніна[1]. Такое жа вырашэнне мелі алтары ў крылах трансэпта (Св. Антонія і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі). Пад храмам мелася крыпта-пахавальня Тышкевічаў, на алтарнай сцяне знаходзілася распяцце[2].

Святары[3][правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Касцёл Св. Казіміра ў Лагойску. «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 13 кастрычніка 2010.
  2. а б в г Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі // к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 430.
  3. Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 548-549. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]