Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
52°26′48,93″ пн. ш. 30°59′52,61″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Канфесія Рымска-каталіцкі касцёл
Епархія Пінская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 1990
Будаўніцтва 1896
Стан Дзейнічае
Сайт katolik.life
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыікаталіцкі храм, які знаходзіцца ў Гомелі па вуліцы Савецкай, 118.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе была афіцыйна зарэгістравана рэлігійная каталіцкая суполка Гомеля. Яна дамагалася будынка, дзе можна было б ладзіць набажэнства.

Месца, дзе раней знаходзіўся касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, было занятае праезжай часткай дарогі, таму вернікі папрасілі аддаць ім будынак, з якім іх хоць нешта звязвала, а менавіта будынак на Савецкай, 118, дзе раней была праваслаўная царква Раства Багародзіцы, пабудаваная у 1896 годзе на Новікаўскіх могілках. Могілкі лічыліся праваслаўнымі, але тут хавалі таксама католікаў. У часы Другой сусветнай вайны з дазволу немцаў менавіта ў будынку царквы збіраліся гомельскія каталікі. У пасляваенны час каталікі збіраліся непадалёку на вул. Песіна ў прыватным доме.

У савецкія часы храм быў адабраны ў праваслаўных, перабудавана, напрыклад, былі разабраныя купалы. Пасля 1945 года храм выкарыстоўваўся як пункт кінапракату, пасля ў ім размяшчаліся мастацкія майстэрні.

У пачатку 1990 года гарадскія ўлады перадалі будынак рымска-каталіцкай супольнасці, прадстаўнікі якой да гэтага збіраліся ў капліцы на Навабеліцкіх могілках. Тады ж былі распачаты рамонт і перабудова будынка, які атрымаў статус капліцы Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (такім чынам захавалі назву былой праваслаўнай царквы).

У 1994 годзе на базе капліцы распачалося будаўніцтва новага касцёла. Будынак былой царквы стаў трансептам храма. Да 2000 года касцёл быў пабудаваны. 9 снежня 2000 года касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі асвяціў кардынал Казімір Свёнтак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата. — Мн., 2011. ISBN 978-985-6825-62-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]