Касцёл Перамянення Гасподняга (Юрацішкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Перамянення Гасподняга
54°02′01″ пн. ш. 25°55′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Юрацішкі
Канфесія Каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Іўеўскі
Архітэктурны стыль постмадэрнізм
Архітэктар Бэла Лані, Карл Руф, Сяргей Мядзь
Будаўніцтва 20022003 гады
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Перамянення Гасподняга — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны касцёл у 1937 годзе.

Згодна з некаторымі звесткамі, каталіцкі прыход у Юрацішках утварыўся ў XV стагоддзі, а першы касцёл быў пабудаваны ў 1532 годзе на грашовыя сродкі канцлера вялікага літоўскага Альбрэхта Гаштольда, і нібыта пасля Берасцейскай уніі стаў грэка-каталіцкім, якім заставаўся да 1839 года[1]. Аднак гэтыя звесткі не падмацаваны ніякімі архіўнымі крыніцамі і не адпавядаюць гістарычнай рэчаіснасці. Юрацішкі ўваходзілі спачатку ў склад Трабскай, а затым Лаздунскай каталіцкіх парафій[2].

Першая каталіцкая капліца ў 1932 годзе была створана ў мясцовай школе. Новы драўляны касцёл быў узведзены ў 1937—1939 гадах[3][4]. Першым яго пробашчам быў ксёндз Антоні Твароўскі[3][5].

У 1949 годзе храм быў закрыты і ў 1950 годзе перададзены пад дом культуры. У 1955 годзе яго вырашана было разабраць на будаўнічыя матэрыялы, каб пабудаваць дом культуры ў пасялковым парку.

З 1991 года вернікі збіраліся на набажэнствы ў капліцы, пад якую было прыстасавана памяшканне ў былой драўлянай школе. А з 2002 года ў цэнтры вёскі паводле праекта архітэктараў бр. Бэла Лані, доктара Карла М. Руфа і Сяргея Мядзя пачалося будаўніцтва велічнай каменнага храма з вонкавай жоўтай цэглы. З канца лета 2004 года ў касцёле пастаянна адбываюцца набажэнствы[6].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор архітэктуры постмадэрнізму. Асіметрычна-дынамічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала пад двухсхільным дахам і службовая 2-павярховая прыбудова з пяцігранным эркерам да апсіды. Над 2-гранным з круглай люкарнай шчытом фасада ўзведзена чатырохгранная шатровая званіца, такой жа формы сігнатурка — над алтарнай часткай.

Вышыня будынка — 27 метраў[7]. Будынак выкананы з цэглы светла-ружовага колеру і ўвасабляе кірунак неаготыкі ў спалучэннi з элементамі грэка-рымскай архітэктуры. Комплекс касцёла ўключае ў сябе і жылыя памяшканні для святара, манахаў і гасцей. Тут жа размяшчаюцца склады для прадукцыі і іншых прыладаў.

Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём і аркатурнай перамычкай. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Унутры касцёла ёсць арган[8].

Зноскі

  1. https://yuratishki.schools.by/pages/z-gstory-paselka Архівавана 4 сакавіка 2021.
  2. Стренковский, С. П. Под омофором Святителя Николая Чудотворца : история православного прихода в местечке Юратишки. — Минск : МГИРО, 2017. — С. 47-48.
  3. а б https://vedaj.by/index.php/garady/grodna/iue/yuratsishki
  4. Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў. — Ф. 694. Воп. 5. Сп. 4784.
  5. Стренковский, С. П. Под омофором Святителя Николая Чудотворца… — С. 179—183.
  6. Юрацішкі
  7. https://travel-by.livejournal.com/24271.html
  8. https://vetliva.by/tourism/what-to-see/kostel-preobrazheniya-gospodnya-v-gorodskom-poselke-yuratishki/(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]