Касцёл Святога Ігнація Лаёлы (Прага)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святога Ігнація Лаёлы
50°04′32″ пн. ш. 14°25′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Архідыяцэзія Прагі
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Carlo Lurago[d]
Дата заснавання 1655
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Ігнація Лаёлы (чэшск.: Kostel svatého Ignáce z Loyoly) — раннебарочны храм у Празе. Знаходзіцца прыкладна на сярэдзіне ўсходняга боку Карлавай плошчы на рагу вуліцы Ечна.

Храм быў пабудаваны Карла Лурага  (англ.) ў 1665—1670 гадах для езуітаў. На шчыце галоўнага фасада размяшчаецца скульптура заснавальніка ордэна Ігнація дэ Лаёлы. Інтэр'ер багата ўпрыгожаны з выкарыстаннем стука. Скульптуры святых унутры будынка выкананы Ігнацам Францішкам Платцэрам, Янам Йіржы Бендлам  (англ.) і іншымі. Галоўная фрэска за алтаром належыць пэндзлю Яна Йіржы Гайнша  (англ.)[2].

Па суседстве з храмам размяшчаюцца будынкі Навамесцкага калегіума езуітаў, які быў пабудаваны на месцы 23 дамоў і 13 садоў. Цяпер яны выкарыстоўваюцца для бальнічных мэт[2].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. а б Pavel Augusta. Kniha o Praze 2. — Praha: Milpo, 1996. — ISBN 80-901749-7-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]