Касцёл Святога Ільі (Ураджайная)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Ільі
Зашчэсле (Ураджайная). Касцёл (02).jpg
55°03′27,50″ пн. ш. 27°54′47,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Ураджайная
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Докшыцкі дэканат
Дата пабудовы 2005 год
Стан дзейнічае

Касцёл Святога Ільі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Ураджайная Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія ў населеным пункце Ураджайная была зарэгістравана ў 1995 годзе. Касцёл пабудаваны ў 2005 годзе з бутавага каменю і цэглы ў цэнтры вёскі на вуліцы Ураджайная, 21.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. У фасад урэзана 4-гранная вежа-званіца, завершаная спічастым шатром. Трансепт на бакавых фасадах адзначаны кампазіцыйнымі трохвугольнымі франтонамі. Паліхромная бутавая муроўка сцен расчлянёна арачнымі аконнымі праёмамі, выкладзенымі цэглай гарызантальнымі цягамі і прасценачнымі лапаткамі[1].

Капліца[правіць | правіць зыходнік]

Прыдарожная каплічка.

У цэнтры паселішча ў канцы XX стагоддзя была пастаўлена цагляная капліца — твор народнай творчасці. Вырашана невысокай чатырохграннай тумбай пад паўкруглым завяршэннем. На франтальнай грані прамавугольна зашклёная ніша для абраза. З тыльнага боку пастаўлены драўляны крыж.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл святога Іллі // Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]