Касцёл Святога Айца Піо (Лёзна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Айца Піо
Лёзна. Касцёл.jpg
55°00′52″ пн. ш. 30°47′53″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Гарадскі пасёлак Лёзна
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Віцебскі дэканат 
Будаўніцтва 2010
Стан дзейнічае

Касцёл Святога Айца Піо — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Лёзна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Томскага, 2[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія ў Лёзне вядзе свой пачатак са жніўня 2001 года, калі на мясцовых могілках была адпраўлена першая святая імша. Згодна з рашэннем біскупа Уладзіслава Бліна, арганізацыя новай парафіі ў Лёзне была даручана ксёндзу Андрэю Бочару, пробашчу парафіі Маці Божай з ля Салет у Віцебску.

Спачатку рэгулярныя малітоўныя сустрэчы і штотыднёвы ўдзел у эўхарыстыі адбываліся ў жылым доме спадарыні Ганны Дубікоўскай на вуліцы Гагарына. Пры ўдзеле сясцёр супольнасці Езуса Міласэрнага распачалася таксама катэхеза для дзяцей у памяшканні мясцовай сацыяльнай дапамогі. У гэты час утварылася першая парафіяльная супольнасць (20 чалавек), дзякуючы чаму стала магчымай рэгістрацыя парафіі, што ўрэшце і адбылося 14 верасня 2001 года. У жніўні 2001 года быў куплены дом па вул. Томскага, 2 з прылягаючай тэрыторыяй. Дом быў адаптаваны пад капліцу і да 2010 года ў ім адбываліся службы.

У 2010 годзе капліца была разабрана і на тэрыторыі было распачата будаўніцтва новага мураванага касцёла. У 2013 годзе быў пакладзены дах і распачаты ўнутраныя аздабленчыя працы[2].

Пробашчы парафіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрэй Бочар (2001—2002)
  • Ежы Лісь (2002—2003)
  • Анджэй Табор (2003—2004)
  • Баляслаў Келан (2004—2005)
  • Алег Півавар (распачаў служыць у 2005 годзе)
  • Сяргей Мацюшонак (адміністратар з 2016)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]