Касцёл Святога Аляксея (Івянец)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Святога Аляксея
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
53°53′44″ пн. ш. 26°44′35″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Івянец
Канфесія Рымска-Каталіцкая Царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль Неаготыка
Аўтар праекта Міхаіл Хатоўскі
Заснавальнік Эдвард і Альжбета Каверскія
Будаўніцтва 19051907 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000085шыфр 613Г000085
Стан Дзейнічае

Касцёл Святога Аляксея (Мінская вобласць)
Касцёл Святога Аляксея
Касцёл Святога Аляксея

Касцёл Святога Аляксея — рымска-каталіцкая царква ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Помнік архітэктуры неагатычнага стылю, пабудаваны ў 1905—1907 гадах, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 613Г000085)[1]. Адрас: вул. Пушкіна, д.1.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у 1914 годзе
Інтэр'ер касцёла ў 1914 годзе

Пасля Паўстання Каліноўскага расійскія ўлады распачалі шэраг жорсткіх мер супраць Каталіцкай царквы ў заходніх рэгіёнах імперыі, якія ўключалі закрыццё мноства каталіцкіх храмаў і перадачу іх будынкаў Праваслаўнай царквы. У Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіцкі касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Святога Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзілася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.

Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года сітуацыя стала мяняцца. Улады далі дазвол на будаўніцтва ў Івянцы новага каталіцкага храма. Ён павінен быў быць збудаваны побач з каталіцкімі могілкамі і замяніць драўляную капліцу ў якасці месца набажэнстваў. У падзяку за дазвол храм атрымаў імя святога Аляксея, апекуна царэвіча.

Фундатарамі сталі генерал Эдвард Каверскі і яго жонка Альжбета. 23 мая 1905 года магілёўскім архібіскупам(бел. (тар.)) бел. Ежы Юзафам Шэмбакам быў асвечаны краевугольны камень(руск.) бел. новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў Міхаіл Хатоўскі, які арыентаваўся ў сваім праекце на Касцёл Святой Ганны ў Вільні. Будаўніцтва было скончана ў 1907 годзе і 3 снежня таго ж года храм асвечаны ксёндзам Янам Казялевічам у гонар Аляксій, чалавек Божы(руск.) бел.[2].

Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. 16 ліпеня 1947 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1962 годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. І. Леніна ў Мінску і пераабсталявана пад архіў. Напачатку 80-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртання храма, але вярнуць будынак атрымалася толькі ў 1989 годзе. 14 кастрычніка 1988 года храм быў вернуты Царквы, 9 ліпеня 1989 года царква Святога Аляксея была пераасвечаны. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францысканцы[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер храма
Касцёл Святога Аляксея з боку апсіды
Брама
Вартоўня

Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Неагатычныя элементы храма: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Айцец Гжэгаж Квецень OFMConv 100-годдзе Чырвонага Касцела ў Івянцы // Ave Maria. — Мінск: 2007. — № 11 (151).
  • Анатоль Мiкалаевiч Кулагiн. Касцел святога Аляксея // Каталiцкiя храмы Беларусi — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi», 2008. — С. 158-159. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
  • Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
  • Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0
  • ks. Jan Kozilewicz: Krótki zarys dziejów kościołka zbudowanego na cmentarzu katolickim w miasteczku Iwieńcu gubernji Mińskiej.. Iwieniec: parafia św. Aleksego w Iwieńcu, 1909.
  • Katalog franciszkańskiej prowincji MB Niepokalanej w Polsce. Wydawnictwo Michalineum, Marki 2000

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]