Касцёл Святога Андрэя Баболі (Лынтупы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Святога Андрэя Баболі
Касцёл Святога Андрэя Баболі
Касцёл Святога Андрэя Баболі
55°02′55″ пн. ш. 26°18′44″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Лынтупы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неабарока
Будаўніцтва 19081914 гады

Касцёл Святога Андрэя Баболі — беламураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 19081914 гг. на цэнтральнай плошчы г.п. Лынтупы (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).

У некаторых крыніцах згадана, што храм асвячоны ў імя Святога Андрэя Баболі[1], аднак афіцыйны сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі падкрэслівае, што храм і прыход носяць імя апостала Андрэя[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкі прыход у Лынтупах заснаваны ў XV стагоддзі. Першы драўляны храм быў пабудаваны тут каля 1459 года і асвячоны ў імя Святога Андрэя апостала. У 1640 годзе пры касцёле была пабудавана цагляная капліца.

Напачатку XX стагоддзя драўляная царква згарэла. Паколькі прыход быў шматлікім і будынак, які існаваў да пажару, не ўмяшчаў усіх вернікаў, у 1908 годзе было распачата будаўніцтва новага, больш прасторнага будынка. Храм быў выкананы ў псеўдабарочным стылі, будаўніцтва завяршылася ў 1914 годзе.

У савецкі час прадпрымаліся спробы зачыніць храм, аднак вернікам атрымалася яго абараніць.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёльны пляц акаймаваны бутавай агароджай з трохпралётнай брамай. Касцёл — помнік архітэктуры неабарока. Манументальная буйнамаштабная двухвежавая трохнефавая базіліка з паўкруглай апсідай. Двух'ярусны «карабель» храма схаваны за кулісамі галоўнага фасада, цэнтр якога вылучаны двух'ярусным рызалітам з пілястравым порцікам і трохвугольным франтонам наверсе. Архітэктурная дынаміка і пластыка сканцэнтраваны на верхніх ярусах вежаў, крапаваных прафіляванымі карнізамі і пілястрамі, завершаных гранёнымі ліхтарамі. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя вокны.

Зноскі

  1. Касцёл Святога Андрэя Баболі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 90-91.
  2. Лынтупы — парафія Св. Апостала Андрэя

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога Андрэя Баболі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 90-91.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007 .
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]