Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Мар’іна Горка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Св. Антонія Падуанскага
53°30′31″ пн. ш. 28°09′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Першае згадванне 1 траўня 2001
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — каталіцкі храм у горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Пры касцёле дзейнічае капліца. У капліцы ёсць абразы святых каталіцкіх св. Антонія Падуянскага і Маткі Боскай Вастрабрамскай. Будынак касцёл св. Антонія перабудаваны з электрастанцыі 1930-х.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У вытокаў адраджэння каталіцкай веры ў г. Мар’іна Горка стаяў ксёндз Сяргей Бараўнёў. У 2001 годзе, калі ён працаваў пробашчам у Беразіно, звярнуў увагу на Мар’іну Горку, дзе не было ні касцёла, ні парафіі. Разам з Юрыем Лабанавым з Мар’інай Горкі было распачата стварэнне парафіі. Спачатку набажэнствы адбываліся па хатах, потым у Доме культуры і нават у аўташколе. 16 траўня 2002 года была зарэгістравана парафія пад тытулам святога Антонія. Праз нейкі час знайшоўся добры і ахвярны чалавек, Іван Уладзіслававіч Гумоўскі, які падараваў пад касцёл уласны будынак.

У лютым 2007 года пробашчам у парафію быў прызначаны ксёндз Уладзіслаў Лазар, які да гэтага часу працаваў вікарыем у мінскай архікатэдры[1].

У 2010 г. біскуп Антоній Дзям’янка ўнёс у касцёл мошчы Святога Антонія Падуанскага, якія захоўваюцца у срэбраным з пазалотай рэліквіяры.

Крыж[правіць | правіць зыходнік]

На галоўным алтары вісіць унікальны крыж, прывезены з Ліды, — ён зроблены з місійнага крыжа 1937 года, які быў сведкам падзеяў 1943 года. Тады фашыстамі былі арыштаваны і расстраляныя з дзевяццю іншымі святарамі ксяндзы з Ліды — Вінцэнт Лабан і Люцыян Мрачкоўскі. Мінскім вернікам пашчасціла несці гэты сімвалічны крыж падчас крыжовага шляху ў Вялікім посце 2007 года на Кальварыйскіх могілках. З дапамогаю біскупа Антонія Дзям’янкі гэты крыж трапіў у Мар’іну Горку, а сям’я Сурмачэўскіх з Мінска аплаціла выдаткі па яго рэстаўрацыі[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі