Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Бабруйшчына)
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Святога Антонія | |
|---|---|
| | |
| 55°10′19,50″ пн. ш. 28°04′59,83″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Бабруйшчына |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Архітэктурны стыль | неаготыка, мадэрн |
| Стан | руіны |
Касцёл Святога Антонія — каталіцкі храм, знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Бабруйшчына (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з дрэва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Разбурэнне
[правіць | правіць зыходнік]
Восенню 2009 г. у касцёле прагніў і праваліўся дах над алтаром. У 2010 г. пад грузам снегу нахіліліся сцены, столь і дах. У 2011 г. абваліліся страха, столь і вежа. Ад касцёла ў наш час захаваліся толькі рэшткі сценаў і хоры[1].

Верагодна з касцёла Святога Антонія ў Бабруйшчыне паходзіць скульптурнае ўкрыжаванне XVIII стагоддзя, якое захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства з уплывам стылю неаготыкі і мадэрну. Вырашаны прамавугольным зрубам пад спічастым 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна спалучаецца з 2-гранным шчытом даху, завершаным каркаснай 4-граннай шатровай вежачкай-званіцай. З тыльнага боку выступае 3-гранная апсіда пад шатровым пакрыццём. Бакавыя фасады расчлянёны стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта 3-гранным скляпеннем, абапёртым на 6 слупоў.
Зноскі
- ↑ Знік яшчэ адзін помнік беларускага драўлянага дойлідства — касцёл св. Антонія ў в. Бабруйшчына. Архівавана 17 верасня 2013.
- ↑ Атрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў Архівавана 7 верасня 2024. / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл святога Антонія // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 22-23.
