Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц)
| Касцёл | |
| Касцёл Святога Антонія Падуанскага | |
|---|---|
| | |
| 53°24′39″ пн. ш. 25°34′31″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Дварэц |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
| Дэканат | Дзятлаўскі дэканат |
| Архітэктурны стыль | неарэнесанс, неабарока |
| Будаўніцтва | 1904—1909 гады |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага ці Касцёл Божага Цела — каталіцкі храм у в. Дварэц Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры неабарока.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва манументальнага храма абумоўлівалася тым, што папярэдні, пасля шматлікіх рамонтаў (1882, 1895 гг.), не задавальняў парафію і пасля царскага талерантнага ўказа з боку ўлад не чынілася перашкод на пабудову новага. Пасля шматгадовага заняпаду ў савецкі час храм адноўлены і адкрыты ў 1989 годзе[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудаваны ў 1904 годзе з цэглы. Двухвежавая трохнефавая базіліка. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, бакавыя — аднасхільнымі. Галоўны заходні фасад дэкарыраваны рустам, філёнгамі, ліштвамі арачных праёмаў, лучковымі франтонамі, карнізам[2]. У завяршэнні фасада 2 бакавыя вежы з фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элементы дэкору і архітэктурныя абломы выкананы цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Унутраная прастора падзелена на нефы, перакрыцці скляпеністыя[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц) на сайце Catholic.by (бел.)
