Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Талачын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл святога Антонія
54°24′26″ пн. ш. 29°42′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Талачын
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Благачынне Аршанскі дэканат
Будаўніцтва 18131861 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000883шыфр 213Г000883
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл святога Антонія — каменны каталіцкі храм базіліянскага стылю быў пабудаваны ў горадзе Талачын прыкладна ў 1813-1861 гг. па загадзе цара ў гонар перамогі ў вайне 1812 года.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У той перыяд не прытрымліваліся кананічнага правіла арыентацыі храма алтаром на ўсход. Таму купальнай апсідай ён павернуты на захад. Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, і такім чынам будынак арганічна ўключаны ў яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы.

Будынак касцёла мае нескладаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам. Значны маштаб, буйныя чляненні, аб'ёмная лаканічнасць і моцнае канструкцыйнае вырашэнне, адсутнасць ярка вылучаных акцэнтаў выклікае адчуванне масіўнасці і статычнасці пабудовы. Галоўны ўваход у будынак вырашаны бабінцам, аналагічным па архітэктуры храму, але меншага аб'ёму. Імкненне акцэнтаваць парадны фасад будынка вымусіла архітэктара ўзмацніць яго дэкаратыўную апрацоўку — да стральчатых ніш, высокіх пілястраў прыбавілася суцэльная рустоўка сцен. Алтарны фасад вылучаны моцнай паўкруглай апсідай, завершанай паўсферычным купалам. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна і расчлянёны высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны тонка прафіляваным карнізам з дзвюма тонкімі цятамі.

Уваход у касцёл

У трыццатыя гады касцёл спыніў функцыяніраванне, а пасля вайны будынак выкарыстоўваўся для гаспадарчых мэтаў.

Побач з касцёлам да 1960-х гадоў узвышалася трох'ярусная званіца.

У васьмідзесятыя гады была спроба адрамантаваць яго і размясціць там краязнаўчы музей, але потым ён быў вернуты вернікам. Перабудаваны ў 1990-я гг. з цэглы.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная прастора касцёла дзвюма парамі моцных слупоў расчлянёна на тры нефы, сярэдні з якіх паглыблены паўкруглай апсідай. Пры ўваходзе вылучаны бакавыя квадратныя ў плане хрысцільні, над якімі размешчана галерэя хораў, адкрытых у зал храма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Талачын. Касцёл // Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2000. — С. 151.
  • Кулагін А. М. З архітэктурнага мінулага / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 43—45.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]