Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Магілёў)
Касцёл | |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў | |
---|---|
53°53′30,94″ пн. ш. 30°19′57,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Заснавальнік | Фёдар Ржавускі |
Дата заснавання | 1687 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў — колішні касцёл, які існаваў у Магілёве ў XVI—XX стст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1687 годзе па фундацыі рэчыцкага лоўчага Фёдара Ржавускага на беразе Дняпра.
У 1702 годзе быў пабудаваны першы драўляны касцёл св. Антонія. У 1708 годзе касцёл згарэў і на яго месцы ў 1720-я гады быў пабудаваны новы каменны касцёл.
У 1864 годзе кляштар скасаваны, у 1872 годзе тут знаходзіўся цэнтральны архіў судовых месцаў.
Будынкі разбураныя ў Другую сусветную вайну. У 1957 годзе рэшткі касцёла былі разабраны. Захавалася частка падмурка[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл Святога Андрэя аднанефны, прамавугольны ў плане. Неф пераходзіў у крыху вузейшы за яго выцягнуты прэсбітэрый, завершаны трохграннай алтарнай апсідай. Галоўны фасад фланкіравалі дзве невялікія прамавугольныя ў плане вежы (у заходняй вежы размяшчалася лесвіца). У XVIII ст. з поўначы да касцёлу быў прыбудаваны прамавугольны ў плане аб’ём з дзвюма двух’яруснымі вежамі (ва ўсходняй вежы была лесвіца), якія завяршаліся купаламі. Неф і прэсбітэрый былі накрыты адзіным дахам, тарэц якога з боку галоўнага фасада закрываў фігурны франтон. Рытм бакавых фасадаў ствараўся прамавугольнымі вокнамі і лучковымі завяршэннямі, лапаткамі. З усходу да касцёлу быў прыбудаваны П-падобны ў плане двухпавярховы калідорнай планіроўкі корпус кляштара.
Зноскі
- ↑ Наша парафія Архівавана 6 ліпеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Магілёў) на Вікісховішчы |