Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц)
Касцёл | |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага | |
---|---|
![]() | |
53°24′39″ пн. ш. 25°34′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Дварэц |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Благачынне | Дзятлаўскі дэканат |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс, неабарока |
Будаўніцтва | 1904—1909 гады |
![]() |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага ці Касцёл Божага Цела — каталіцкі храм у в. Дварэц Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры неабарока.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва манументальнага храма абумоўлівалася тым, што папярэдні, пасля шматлікіх рамонтаў (1882, 1895 гг.), не задавальняў парафію і пасля царскага талерантнага ўказа з боку ўлад не чынілася перашкод на пабудову новага. Пасля шматгадовага заняпаду ў савецкі час храм адноўлены і адчынены ў 1989 годзе[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудаваны ў 1904 годзе з цэглы. Двухвежавая трохнефавая базіліка. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, бакавыя — аднасхільнымі. Галоўны заходні фасад дэкарыраваны рустам, філёнгамі, ліштвамі арачных праёмаў, лучковымі франтонамі, карнізам[2]. У завяршэнні фасада 2 бакавыя вежы з фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элементы дэкору і архітэктурныя абломы выкананы цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Унутраная прастора падзелена на нефы, перакрыцці скляпеністыя[2].
Зноскі
- ↑ Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц) на сайце Radzima.org
- ↑ 2,0 2,1 «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Дварэц) на сайце Catholic.by (бел.)